Золата запрацавала. 21.by

Золата запрацавала

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяпер банкі купляюць залатыя мерныя злiткi па больш высокай цане, чым прадавалi iх напрыканцы мiнулага года

Тыя, хто не верыў нi ў долар, нi ў еўра, нi ў любую iншую валюту, а аддаў перавагу iнвеставанню сродкаў у высакародны метал, дачакалiся, калi золата пачало прыносiць пэўныя дывiдэнды. За тры апошнiя месяцы на фоне аслаблення долара кошт "рыжага" металу павышаўся, а ў аўторак яго цана ўстанавiла гiстарычны максiмум — вырасла на Нью-Ёркскай таварнай бiржы да 1036,6 долара за тройскую ўнцыю (31,1 грама).

Эксперты звязваюць новы рэкорд з публiкацыяй адносна магчымай адмовы ў будучынi ад долара пры разлiках на рынку нафты, пра што наша газета ўжо паведамляла. I прагназуюць надалей верагоднасць росту цэнаў на золата пры ўмове, што курс амерыканскай валюты будзе i далей знiжацца.

Натуральна, што падзеi на сусветных рынках паўплывалi i на цану мерных злiткаў, якiя прадаюць беларускiя банкi: калi лiчбы на цэннiках на каштоўны метал папаўзлi там уверх, нашы ўладальнiкi золата таксама дачакалiся даходу. Нагадаем, да гэтага сёлетнi год не радаваў людзей, якiя iнвеставалi свае сродкi ў золата, таму што ўкладанне не прыносiла жаданай аддачы, як было, напрыклад, летась. Магчыма, сярод iншага гэта таксама ў вынiку паўплывала на попыт на мерныя злiткi — ён iстотна знiзiўся. Паводле апошнiх звестак, якiя карэспандэнту нашай газеты паведамiў намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Мiхаiл Журавовiч, за 9 месяцаў гэтага года аб'ём рэалiзаваных залатых злiткаў у параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам зменшыўся амаль у 1,8 раза. Так, за студзень—верасень банкамi было прададзена 32 836 залатых мерных злiткаў агульнай масай 861 кiлаграм 120 грамаў (летась за адпаведны перыяд — больш як паўтары тоны). Больш за ўсё купляюць людзi 10-грамовых злiткаў: колькi ўжо гадоў гэтая тэндэнцыя застаецца нязменнай — iх за 9 месяцаў было прададзена 8 тысяч 475 штук. Следам iдуць 5-, 1- i 20-грамовыя злiткi, якiх адпаведна было набыта 6764, 6310 i 6277 штук. Iстотна — у разы — сёлета знiзiўся попыт на злiткi вагой па паўкiло i кiлаграмовых. Калi ў мiнулым годзе за 9 месяцаў банкамi былi рэалiзаваныя 461 паўкiлаграмовы i 147 кiлаграмовых "брусоў", то ў гэтым — адпаведна 94 i 42. Разам з тым, каб набыць цяпер такiя злiткi, трэба мець вялiкiя грошы. У прыватнасцi, кошт аднаго паўкiлаграмовага злiтка складае 16 970 долараў ЗША, а кiлаграмовага — 33 930 долараў. Згадаем i тое, што з моманту пачатку продажу насельнiцтву залатых мерных злiткаў (з 20 жнiўня 2001 года), банкамi рэалiзавана 5 тон 893 кiлаграмы 398 грамаў каштоўнага металу, а зваротны выкуп злiткаў за ўвесь гэты час склаў толькi 733 кiлаграмы 736 грамаў.

А цяпер адносна тых даходаў, якiя на гэты час прынесла ўкладанне грошай у золата. Зразумела, што найбольш выйгралi ўладальнiкi самых цяжкiх "кавалкаў", аднак у параўнаннi з леташняй снежаньскай цаной продажу банкамi металу цяпер цана куплi нават аднаграмовага злiтка "пацяжэла". Праўда, усяго на долар, але гэта ж таксама грошы. А, напрыклад, уладальнiк 10-грамовага злiтка на рознiцы памiж продажам злiтка ў канцы снежня i купляй яго банкамi зараз мог зарабiць каля 9 долараў, 100-грамовага — 88 долараў, 500-грамовага — 1273. А вось даход па 1-кiлаграмовым злiтку дасягнуў 2336 долараў.

Не нашмат адстаў (усяго на 126 кiло) за дзевяць месяцаў ад аб'ёму продажу золата i попыт на сярэбраныя мерныя злiткi. Агульная вага гэтых злiткаў, купленых насельнiцтвам у банкаў, склала амаль 735 кiлаграмаў, альбо ў 10,1 раза больш у параўнаннi з леташнiмi студзенем—вераснем (тады агульная маса рэалiзаваных злiткаў складала каля 72 кiлаграмаў). Як i ў выпадку з золатам, прыярытэты аддадзеныя 10-грамовым злiткам, якiх куплена 3827 штук (усяго сёлета рэалiзавана 12 тысяч 145 сярэбраных мерных злiткаў). Што ж датычыцца плацiнавых злiткаў, то попыт на iх параўнальны з мiнулагоднiм: у студзенi—вераснi рэалiзавана гэтага металу 8 кiлаграмаў 284 грамы (у 2008-м — 8 кiлаграмаў 615 грамаў).

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер банкi купляюць залатыя мерныя злiткi па больш высокай цане, чым прадавалi iх напрыканцы мiнулага года Тыя, хто не верыў нi ў долар, нi ў еўра, нi ў любую iншую валюту, а аддаў перавагу iнвеставанню сродкаў у высакародны метал, дачакалiся, калi золата пачало прыносiць пэўныя дывiдэнды. За тры апошнiя месяцы на фоне аслаблення долара кошт "рыжага" металу павышаўся, а ў аўторак яго цана ўстанавiла гiстарычны максiмум — вырасла на Нью-Ёркскай таварнай бiржы да 1036,6 долара за тройскую ўнцыю (31,1 грама).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика