Абмежаванне гандлёвых надбавак будзе адменена ў канцы кастрычніка. 21.by

Абмежаванне гандлёвых надбавак будзе адменена ў канцы кастрычніка

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пастанова Мiнiстэрства эканомiкi № 141, якая адмяняе абмежаванне гандлёвых надбавак практычна на ўсе вiды тавараў, павiнна ўступiць у сiлу 28-29 кастрычнiка. Аб гэтым паведамiў дырэктар дэпартамента цэнавай палiтыкi Мiнэканомiкi Беларусi Ігар Фамiн на пасяджэннi Бiзнэс-саюза прадпрымальнiкаў i наймальнiкаў iмя прафесара М.С. Куняўскага.   Як адзначыў Iгар Фамiн, цяпер вакол пастановы наганяецца "нездаровы ажыятаж". Разам з тым iснуе пэўны парадак праходжання дакумента. Пастанова № 141 ад 19 жнiўня ўносiць змяненнi ў iнструкцыю аб парадку фармiравання i прымянення цэнаў i тарыфаў, зацверджаную пастановай № 183. 22 верасня яна прайшла рэгiстрацыю ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, 13 кастрычнiка плануецца яе апублiкаванне ў рэестры, а 14 кастрычнiка дакумент павiнен быць апублiкаваны ў газеце "Рэспублiка". У сiлу пастанова ўступае праз 15 дзён з даты апублiкавання, гэта значыць 28-29 кастрычнiка.

Пастанова Мiнiстэрства эканомiкi № 141 — яшчэ адзiн крок да лiбералiзацыi, падкрэслiў Iгар Фамiн. Яна ўключае тры асноўныя моманты. Па-першае, вырашана адпусцiць "на волю" гандлёвыя надбаўкi практычна па ўсiх вiдах прадукцыi. Захоўваецца 50 пазiцый тавараў, па якiх надбаўкi будуць рэгулявацца. Таксама адпускаюцца "на волю" iмпарцёры. "30-працэнтнае абмежаванне па iмпарцёрах прадугледжана толькi па прадукцыi, якая будзе выкарыстоўвацца ў далейшым для ўласнай вытворчасцi на давальнiцкiх умовах i ў адпаведнасцi з дадаткам № 1", — растлумачыў прадстаўнiк Мiнэканомiкi.

Трэцiм важным момантам з'яўляецца тое, што пастанова № 141 дазваляе дзялiць аптовую скiдку памiж неабмежаванай колькасцю звёнаў. "Калi раней яе дзяленне дазвалялася толькi ў тым выпадку, калi гандлёвая сетка была даччыным прадпрыемствам, то цяпер дзяленне аптовай скiдкi, якую прадастаўляе вытворца, магчыма памiж неабмежаванай колькасцю звёнаў", — расказаў Iгар Фамiн.

Прадстаўнiк Мiнэканомiкi падкрэслiў, што далейшая лiбералiзацыя ў сферы цэнаўтварэння будзе залежаць непасрэдна ад прадпрымальнiкаў. "Па гэтаму году, я лiчу, мы зрабiлi вельмi сур'ёзныя крокi, — сказаў Iгар Фамiн. — Але ёсць нядобры прэцэдэнт, калi мы выключылi чатыры пазiцыi з пералiку сацыяльна значных, i ў наступным месяцы назiралi рост тарыфаў на паслугi хiмчысткi на 50 працэнтаў. Вельмi некарэктна павялi сябе. Хацелася б папрасiць, каб гэта адбывалася цывiлiзавана. Трэба падняць на 20—30 працэнтаў — пастарайцеся зрабiць гэта паэтапна".

Пастановай Мiнэканомiкi № 183 ад 10 верасня 2008 года зацверджаны Пералiк iмпартуемых тавараў са свабодным цэнаўтварэннем. Пастановай адменена больш за 20 нарматыўных прававых актаў у сферы цэнаўтварэння, у лiку якiх i пастанова № 179 ад 27 жнiўня 2008 года, якая выклiкала пратэст прадпрымальнiкаў, i фактычна ўстаноўлена двухузроўневая сiстэма фармiравання цэнаў на iмпартныя тавары: гранiчная гандлёвая надбаўка 30 працэнтаў на ўваходзе тавару, плюс надбаўка да 30 працэнтаў у руху тавару ў гандлёвай сетцы.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастанова Мiнiстэрства эканомiкi № 141, якая адмяняе абмежаванне гандлёвых надбавак практычна на ўсе вiды тавараў, павiнна ўступiць у сiлу 28-29 кастрычнiка. Аб гэтым паведамiў дырэктар дэпартамента цэнавай палiтыкi Мiнэканомiкi Беларусi Ігар Фамiн на пасяджэннi Бiзнэс-саюза прадпрымальнiкаў i наймальнiкаў iмя прафесара М.С. Куняўскага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика