Інтэрнаты павялiчаць плошчы. 21.by

Інтэрнаты павялiчаць плошчы

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да канца наступнага года ў Беларусi плануецца стварыць 50 дадатковых месцаў у дамах-iнтэрнатах, а таксама 485 месцаў у аддзяленнях кругласутачнага знаходжання для пенсiянераў i iнвалiдаў пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiла начальнiк упраўлення ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, iнвестыцый i капiтальнага будаўнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Марыя Гарбацэвiч.

Паводле слоў Марыi Гарбацэвiч, на працягу 2007-2008 гадоў у краiне ўдалося стварыць 718 новых месцаў у iнтэрнатах i 410 месцаў — у аддзяленнях кругласутачнага знаходжання. У вынiку агульная чарга на пасяленне ў сацыяльныя ўстановы значна скарацiлася. Але не знiкла. Фактычна ва ўстановах яшчэ не хапае 832 месцаў, пры гэтым найбольшы дэфiцыт адчуваецца ў сталiцы i Гомельскай вобласцi.

У сувязi з гэтым, адзначыла Марыя Гарбацэвiч, днямi прынятае рашэнне аб выдзяленнi на развiццё ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання ў 2009—2010 гадах 76,4 млрд рублёў. Дзякуючы гэтаму чакаецца не толькi скарачэнне чаргi, але i павелiчэнне колькасцi iнтэрнатаў, дзе плошча спальных памяшканняў адпавядае санiтарнай норме — 7 квадратных метраў на чалавека. Плюс да таго, укладаннi будуць рабiцца ў iнфраструктуру сацыяльных устаноў, набыццё медыцынскага абсталявання i транспарту. У найблiжэйшы час прадугледжваецца фiнансаванне работ у Дамачаўскiм, Пiнскiм, Бабiнавiцкiм, Дунiлавiцкiм, Воранаўскiм, Капаткевiцкiм, Цярухскiм дамах-iнтэрнатах i шэрагу iншых устаноў. Пры гэтым значныя ўкладаннi вызначаныя па найбольш "праблемнай" на сёння сталiцы. У планах па Мiнску — рэканструкцыя i перапрафiляванне пад iнтэрнат санаторыя-прафiлакторыя "Свiтанак", пачатак будаўнiцтва новага спальнага корпуса ў гарадскiм псiханеўралагiчным iнтэрнаце № 3 i праектаванне дзiцячага дома-iнтэрната.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца наступнага года ў Беларусi плануецца стварыць 50 дадатковых месцаў у дамах-iнтэрнатах, а таксама 485 месцаў у аддзяленнях кругласутачнага знаходжання для пенсiянераў i iнвалiдаў пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiла начальнiк упраўлення ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, iнвестыцый i капiтальнага будаўнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Марыя Гарбацэвiч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика