Шок амерыканцаў у Дацкiм каралеўстве. 21.by

Шок амерыканцаў у Дацкiм каралеўстве

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавiта ў такi стан прывяло дэлегацыю ЗША на чале з яе прэзiдэнтам Баракам Абамам рашэнне выканкама Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта на нядаўнiм кангрэсе ў сталiцы Данii. А сутнасць вердыкту высокага сходу — аддаць права на правядзенне летняй Алiмпiяды-2016 Бразiлii.

Размова пра гэта iшла на ўчарашняй прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным алiмпiйскiм камiтэце Беларусi. Першы вiцэ-прэзiдэнт НАКа Генадзь Аляксеенка, якi быў удзельнiкам мерапрыемстваў у Капенгагене, зрабiў перад журналiстамi сцiслую справаздачу аб паездцы, дзе закраналiся праблемы алiмпiйскага руху. Усiх прысутных цiкавiла рэакцыя амерыканцаў пры выбары алiмпiйскай сталiцы сярод чатырох гарадоў — Чыкага, Токiа, Мадрыда i Рыа-дэ-Жанейра, калi алiмпiйскi факел быў аддадзены ў Паўднёвую Амерыку, хоць першапачаткова фаварытам гэтай гонкi лiчыўся Чыкага. Паводле слоў Генадзя Паўлавiча, горад ужо мае вялiкую гатоўнасць для правядзення найважнейшых стартаў чатырохгоддзя, у дадатак да ўсяго выдатнай сталася прэзентацыя спартыўна-алiмпiйскiх аб'ектаў. Верагодней за ўсё, на адмоўную рэакцыю паважаных членаў МАКа паўплываў прыезд прэзiдэнта ЗША Барака Абамы, хоць сцвярджаць гэта з абсалютнай упэўненасцю нельга. Тым не менш вiзiт спадара Абамы, "дзякуючы" яго целаахоўнiкам, абмежаваў перамяшчэнне на Кангрэсе шаноўных i ўплывовых асобаў з МАК. Вiдаць, раздражнiла iх i баражыраванне верталётаў у небе Капенгагена — зноў жа з нагоды прыезду новага прэзiдэнта ЗША. Вось так Амерыцы было паказана, што вялiкi спорт робiць вялiкую палiтыку.

У заключэннi гэтай сустрэчы Генадзь Аляксеенка ўручыў Пасведчаннi спонсараў i партнёраў НАКа Беларусi прадстаўнiкам шмат якiх айчынных прадпрыемстваў.

Уладзiмiр ЗДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта ў такi стан прывяло дэлегацыю ЗША на чале з яе прэзiдэнтам Баракам Абамам рашэнне выканкама Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта на нядаўнiм кангрэсе ў сталiцы Данii. А сутнасць вердыкту высокага сходу — аддаць права на правядзенне летняй Алiмпiяды-2016 Бразiлii.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика