Шаманы абароняць дзiця Абрамовiча. 21.by

Шаманы абароняць дзiця Абрамовiча

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жонка Юшчанкi абвясцiла вайну помнiкам

Жонка прэзiдэнта Украiны Кацярына Юшчанка, якая ўзначальвае адзiн з мiжнародных дабрачынных фондаў, прэзентавала ў Львове навукова-дакументальную выставу "Рэпрэсаваная духоўнасць. Знiшчэнне камунiстычным рэжымам рэлiгii, Царквы i традыцыйнай абраднасцi ва Украiне".

Жонка прэзiдэнта заявiла аб тым, што жыхарам гарадоў i вёсак пераважна на ўсходзе Ўкраiны неабходна самым рашучым чынам пазбаўляцца ад помнiкаў Ленiну, Сталiну, а таксама iншым камунiстычным правадырам. Сваю заяву Кацярына Юшчанка растлумачыла перш за ўсё тым, што шматлiкiя манументы правадырам сацыялiзму ўсталяваныя каля цэркваў, тым самым, па меркаваннi жонкi ўкраiнскага лiдара, яны абражаюць пачуццi вернiкаў.

Шаманы абароняць дзiця Абрамовiча

Чукоцкiя шаманы ўсталi на абарону дзiцяцi, якога неўзабаве павiнна нарадзiць Дар'я Жукава — сяброўка алiгарха i былога губернатара Чукоткi Рамана Абрамовiча. Шаманы правялi абрад камлання, падчас якога загадалi злым i добрым духам ахоўваць немаўля, якое яшчэ не нарадзiлася.

Упершыню жрацы збiралiся паўгода таму, калi даведалiся аб цяжарнасцi Жукавай. На тым зборы яны назвалi сяброўку Абрамовiча Енав'ечгын — "Ёмiшча жыцця", а спадчыннiка — Кэргын, "Светлая пляма". Шаманы з самага пачатку вырашылi, што ў Жукавай будзе хлопчык. Жукава цяпер знаходзiцца прыкладна на восьмым-дзявятым месяцы. Па меркаваннi чукоцкiх шаманаў, дзiця народзiцца ў нядзелю. СМІ называюць Жукаву сяброўкай Абрамовiча, лiчачы, што менавiта з-за яе ён у 2007 годзе развёўся з жонкай.

Робiн Гуд з банка

Былая супрацоўнiца банка са штата Мiчыган прысуджаная да года i аднаго дня турэмнага зняволення. Асуджаная выкрала ў свайго працадаўцы 340 тысяч долараў i сцвярджае, што выдаткавала гэтыя сродкi на дапамогу суграмадзянам, якiя жывуць у нястачы. Крадзяжы доўжылiся на працягу васьмi гадоў.

Патрысiя Кiзер, якой цяпер 53 гады i якую суддзя параўнаў з Робiн Гудам, працавала ў кампанii Citizens Bank, раней вядомай як Republic Bank. Двухтысячныя датацыi малазабяспечаныя клiенты атрымлiвалi ад Кiзер на рамонт аўтамабiляў, выплаты па закладных i аплату падаткаў. Хаваць крадзяжы атрымоўвалася дзякуючы фальшывай дакументацыi i падману аўдытараў.

У Францыi жылi дыназаўры

Палеантолагi-аматары знайшлi ў Францыi ўнiкальныя сляды дыназаўраў. Даўжыня закамянелых слядоў узростам 150 мiльёнаў гадоў — да двух метраў.

Сляды былi знойдзеныя каля Лiёна. Мяркуючы па памеры i форме, сляды былi пакiнутыя заўраподамi — самымi буйнымi жывёламi, якiя калi-небудзь жылi на Зямлi. Даўжыня некаторых прадстаўнiкоў гэтай групы дасягала 60 метраў, а маса — 40 тон. Заўраподы — вялiкая група чатырохногiх траваедных дыназаўраў, уключала каля 130 вiдаў, найбольш вядомымi прадстаўнiкамi з'яўляюцца дыпладокi, брахiязаўры, апатазаўры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чукоцкiя шаманы ўсталi на абарону дзiцяцi, якога неўзабаве павiнна нарадзiць Дар'я Жукава — сяброўка алiгарха i былога губернатара Чукоткi Рамана Абрамовiча. Шаманы правялi абрад камлання, падчас якога загадалi злым i добрым духам ахоўваць немаўля, якое яшчэ не нарадзiлася.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика