Газпром: Цэны на газ для Беларусі будуць павышаныя ў адпаведнасці з кантрактам. 21.by

Газпром: Цэны на газ для Беларусі будуць павышаныя ў адпаведнасці з кантрактам

12.10.2009 10:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер заявіў, што цэны на газ для Беларусі будуць павышаныя ў адпаведнасці з кантрактам.

Пра гэта старшыня праўлення ААТ «Газпром» паведаміў у інтэрв’ю праграме «Вести» тэлеканала «Россия».

«Ёсць кантракт, у адпаведнасці з якім прадугледжана паэтапнае павышэнне цаны на газ для Беларусі, і трэба выконваць кантракт, трэба працаваць у адпаведнасці з кантрактам… Беларускі бок паставіў подпіс пад гэтым кантрактам. Беларускі бок павінен выконваць свае абавязацельствы», — сказаў кіраўнік «Газпрома».

На мінулым тыдні першы намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Мінск вядзе перамовы з «Газпромам», каб пазбегнуць «усплёску цаны» на газ у 2010 годзе. Паводле слоў Сямашкі, прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі даручыў міністру энергетыкі Аляксандру Азярцу правесці перамовы з «Газпромам» з улікам форс‑мажорных акалічнасцяў, звязаных з крызісам.

Як паведамлялася раней, праект бюджэту Беларусі на 2010 год сфарміраваны зыходзячы з прагнозу сярэднегадавой цаны на газ у памеры 166 даляраў за тысячу кубаметраў (цяпер — 115 даляраў).

«Газпром» таксама патрабуе, каб да канца года Беларусь ліквідавала запазычанасць за газ. 7 верасня на сустрэчы з прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў, што запазычанасць Беларусі — каля 200 млн. даляраў — сфарміравалася ў пачатку 2009 года. Паводле слоў Міллера, часткова яна была пагашана ў жніўні, але ўсё яшчэ застаецца «вельмі значнай».

***

31 снежня 2006 года ААТ «Газпром» і ААТ «Белтрансгаз» падпісалі кантракт на пастаўку і транзіт газу ў 2007—2011 гадах. Дакументам, у прыватнасці, была вызначана формула цаны з 1 студзеня 2008 года (адпавядае формуле цаны пры пастаўках расійскага газу ў Еўропу), а таксам паніжальныя каэфіцыенты цаны на 2008—2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна). З 2011 года Беларусь павінна выйсці на ўзровень цаны на газ, якая забяспечвала б роўную даходнасць з пастаўкамі ў Еўропу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Ёсць кантракт, у адпаведнасці з якім прадугледжана паэтапнае павышэнне цаны на газ для Беларусі, і трэба выконваць кантракт», - кажа Аляксей Мілер.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика