Еўропа заклапочаная смяротнымі прысудамі ў Беларусі. 21.by

Еўропа заклапочаная смяротнымі прысудамі ў Беларусі

12.10.2009 15:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мараторый, пазней і суцэльная адмова ад практыкі смяротных пакаранняў намі разглядаецца як адна з асноўных умоваў уступлення Беларусі ў Раду Еўропы», — сказаў амбасадар Швецыі у Беларусі спадар Эрыксан.

«Мы глыбока заклапочаныя сітуацыяй вакол смяротных пакаранняў у Беларусі. Нядаўна ў Беларусі зноў быў вынесены смяротны прысуд, і гэта амаль што супадае па часе з Еўрапейскім днём супраць смяротнага пакарання. Гаворка ідзе пра смяротны прысуд Васілю Юзэпчуку. Нагадаю, што Еўрасаюз выказаў з гэтай нагоды вялікую заклапочанасць у спецыяльнай заяве», — сказаў 12 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі Жан‑Эрык Хольцапфель.

На прэс‑канфэрэнцыі, якая адбылася ў прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Беларусі, выступіў таксама Стэфан Эрыксан, амбасадар Швецыі, якая цяпер старшынюе ў Беларусі. «Мараторый, пазней і суцэльная адмова ад практыкі смяротных пакаранняў намі разглядаецца як адна з асноўных умоваў уступленьня Беларусі ў Раду Эўропы», — сказаў Эрыксан.

Беларусь застаецца адзінай краінай ў Еўропе, дзе ўжываюць смяротнае пакаранне. Паводле неафіцыйных крыніц з 1997 года тут было пакарана смерцю больш за 160 чалавек і толькі адзін памілаваны кіраўніком дзяржавы. Цяпер у Беларусі двум чалавекам вынесены смяротны прысуд.

У свеце найбольш караюць смерцю у Кітаі, Іране, Саўдаўскай Арабіі, ЗША і Пакістане. У 2008 годзе было пакарана 2390 чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў 12 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі Жан‑Эрык Хольцапфэль.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика