Вартасці ў законе. 21.by

Вартасці ў законе

14.10.2009 16:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некалькі апошніх дзён адной з асноўных навінаў большасці электронных сродкаў масавай інфармацыі з’яўляецца пахаванне расійскага крымінальніка Вячаслава Іванькова («Япончыка»).

Іванькоў, якому было 69 год, памёр 9 кастрычніка у маскоўскім шпіталі, так і не ачуняўшы ад раненняў. Агнястрэльныя раненні былі ім атрыманыя падчас нападу 28 ліпеня падчас наведвання Масквы. Улетку навіна аб замаху на яго таксама абляцела ўвесь свет. У чым жа прычына такой вялікай вядомасці і папулярнасці?

Прычына ў тым, што Іванькоў быў не проста грамадзянінам Вячаславам Іваньковым. Ён быў крымінальным аўтарытэтам, так званым «ворам у законе», які размяркоўваў грашовыя патокі, падкантрольныя разнастайным крымінальным структурам. І гэтага было дастаткова, каб пра смерць Іванькова пісалі ўсе. І як пісалі!

Папулярнае расійскае інтэрнэт‑выданне lenta.ru ў вялікім артыкуле апісвае усе драбніцы, звязаныя з замахам і пахаваннем В. Іванькова. Прыводзіць словы следчых, якія называюць гэтага крымінальнаа аўтарытэта не іначай, як «ахвярай сутыкнення сфер інтарэсаў крымінальных групіровак». У матэрыяле, пададзеным lenta.ru, таксама распавядаецца аб выключна мірных мэтах візіту Іванькова ў Маскву. Ён, нібыта, павінен быў улагодзіць канфлікт паміж рознымі групоўкамі.

Іншы папулярны расійскі рэсурс — РІА навіны — паведамляе, што на пахаванні В. Іванькова прысутнічалі VIP‑персоны і вядомыя расійскія эстрадныя артысты, з якімі ён сябраваў. Акрамя непасрэдна паведамлення аб смерці і пахаванні, РІА Навіны дае падрабязны аналіз крымінальнай сітуацыі ў Расіі, а таксама спрабуе разабрацца, каму была выгадная смерць Іванькова. Называючы мноства імёнаў разнастайных крымінальных аўтарытэтаў. Пра іх вядома амаль усё, аднак боьшасць з гэтых людзей жывуць на волі.

Аднак больш за ўсё ўражвае нават не гэтае прыхаванае ўхваленне, якім ахуталася смерць крымінальнага аўтарытэта Іванькова. У сеціве з’явіліся фотаздымкі з пахавання. Там мноства людзей з кветкамі прыйшло правесці ў апошні шлях забітага. Побач з труной яны нясуць вялікі расійскі трыкалор, якім пазней накрыюць дамавіну. Быццам хаваюць не крымінальніка, а героя.

І гэтыя фотаздымкі перадрукоўваюць і перадрукоўваюць. Таму што любая навіна з пазнакай «япончык» будзе добра чытацца, праглядацца і каментавацца. Нават у Беларусі спрабуюць далучыцца да «славы героя». Знаходзячы яго беларускія сляды, што зрабіў рэсурс naviny.by, які назваў В.Іванькова «легендарным ворам».

Вось такія вартасці папулярныя ў грамадстве. Можна, канешне, заўважыць, што гэта збольшага расійскія СМІ так адрэагавалі на смерць Іванькова. Што беларусам тое незразумела і нецікава. Толькі шалёная папулярнасць расійскіх крымінальных серыялаў у Беларусі сведчыць зусім аб іншым. І адрозніваць герояў ад бандытаў становіцца ўсё складаней. Прычым не толькі ў серыялах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі апошніх дзён адной з асноўных навінаў большасці электронных сродкаў масавай інфармацыі з’яўляецца пахаванне расійскага крымінальніка Вячаслава Іванькова («Япончыка»).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика