Лукашэнка падпісаў пагадненне аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ
20.10.2009 14:21
—
Новости Общества
|
Як паведамляюць дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы, 20 кастрычніка ў сакратарыят Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) паступіў пакет дакументаў, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам. Найперш гаворка тут пра пагадненне аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ, якое доўгі час ігнаравала Беларусь. Першапачатковае падпісанне адбылося яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня ў Маскве, але Лукашэнка не прыехаў на той саміт праз малочны канфлікт з Расіяй. Тады дамову падпісалі Расія, Казахстан, Арменія, Таджыкістан, Кыргызстан і Узбекістан. Падчас наступных сустрэч з расійскім кіраўніцтвам Лукашэнка нязменна абяцаў падпісаць усе неабходныя паперы, але справа зацягвалася. На мінулым тыдні кіраўнік Беларусі не прыехаў на першыя вучэнні калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне‑2009», што праходзяць на палігоне Матыбулак у Джамбульскай вобласці Казахстану. Хоць там былі прэзідэнты іншых краін. «Нетактычна было б прыспешваць Лукашэнку з падпісаннем», — заявіў прэс‑сакратар АДКБ Стругавец. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляюць дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы, 20 кастрычніка ў сакратарыят Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) паступіў пакет дакументаў, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.
|
|