Прэзідэнцкія выбары пройдуць у пачатку 2011 году, а мясцовыя — у красавіку 2010. 21.by

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у пачатку 2011 году, а мясцовыя — у красавіку 2010

20.10.2009 16:27 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выбары прэзідэнта рэспублікі Беларусь пройдуць у пачатку 2011 году, а ў мясцовыя саветы дэпутатаў — у красавіку 2010. Такія тэрміны былі вызначаныя 20 кастрычніка падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнічкай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што гэтыя выбарчыя кампаніі павінны прайсці асобна, нават нягледзячы на эканамічную нявыгаду. На ягоную думку, прэзідэнцкія выбары не павінны сумяшчацца з іншай кампаніяй, каб не дэвальваваць іх значнасць.

Лукашэнка выказаўся за тое, што прэзідэнцкія выбары не трэба праводзіць датэрмінова. «Я думаю, што рабіць гэтага нельга, таму што зноў пойдуць абвінавачванні, што ўлада пайшла на правядзенне выбараў як можна раней, нашы палітычныя апаненты не былі да гэтага гатовыя, грошай не сабралі, не аб’ядналіся, не раз’ядналіся — зноў нас абвінавацяць», — выказаў Лукашэнка клопат за апазіцыю.

Паведамляецца таксама аб лібералізацыі выбарчага заканадаўства. Такое рашэнне прыняў кіраўнік дзяржавы. ЦВК зробіць шэраг прапановаў, накіраваных АБСЕ і беларускімі палітычнымі партыямі. Яны датычаць спрошчвання парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, мераў дадатковай аховы скрыняў для галасавання, забеспячэнне надзейнасці датэрміновага галасавання.

Лукашэнка падкрэсліў, што выбары пройдуць у роўных умовах для ўсіх кандыдатаў. «Думаў, нам нельга адыходзіць ад крытэру чэснасці і сумленнасці ў правядзенні падобных мерапрыемстваў», — зазначыў беларускі лідэр.

Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за люты 2011 году, а мясцовыя — за снежань 2010.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што гэтыя выбарчыя кампаніі павінны прайсці асобна, нават нягледзячы на эканамічную нявыгаду.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика