Забеспячэнне канкурэнтаздольнай жывёлагадоўлi — у iнавацыйнасцi шляху яе развiцця
22.10.2009
—
Новости Общества
|
Для Беларусi высакаразвiтая жывёлагадоўля — аснова забеспячэння харчовай бяспекi краiны, бо ў гэтай галiне вырабляецца каля 60 працэнтаў кошту валавой прадукцыi сельскай гаспадаркi i ад яе эфектыўнай работы ў многiм залежыць эканамiчны стан большасцi сельскагаспадарчых арганiзацый рэспублiкi. У 2001 годзе ад каровы надойвалi 2150 кiлаграмаў малака, а праз некалькi гадоў, у 2006 годзе, надоi склалi ўжо 4019 кiлаграмаў. На пачатку 2000 года ў нас мяса птушкi выраблялi 89 тысяч тон, а сёння ўжо пераступiлi 200-тысячную мяжу. I ў вытворчасцi свiнiны за гэты перыяд прыбавiлi сто тысяч тон. Плён вялiкай сумеснай працы вытворцаў i вучоных вiдавочны. Мы павiнны перш за ўсё акцэнтавана працаваць над тым, як атрымаць прадукцыю, таннейшую i больш прывабную па якасцi. Складнiкаў шмат. Адным з iх з'яўляецца парода жывёлы. Памятаецца, гадоў трыццаць таму ў нас было каля дзесяцi розных парод. Тады пачалi ствараць сваю беларускую чорна-пярэстую пароду кароў. Паставiлi задачу — мець малако i мяса. За тры дзесяцiгоддзi стварылi, але атрымалася, што яна сёння па сваёй генетычнай сутнасцi неканкурэнтаздольная, бо здольная даваць на 100 кiлаграмаў жывой вагi ў межах 700—800 кiлаграмаў малака пры затратах 1,1—1,2 кармавой адзiнкi на адзiн лiтр. Агульнапрынятая практыка паказвае, што канкурэнтаздольная карова павiнна даваць на 100 кiлаграмаў жывой вагi паўтары тысячы кiлаграмаў малака, а на лiтр трэба затрачваць 0,8—0,9 кармавой адзiнкi. Значыць, мы павiнны свой беларускi малочны тып кароў наблiжаць да гэтых паказчыкаў. Вось чаму наш цэнтр сумесна з Мiнсельгасхарчам, кiраўнiкамi арганiзацый, з аграрыямi на месцах паставiў задачу: паскоранымi тэмпамi стварыць беларускую чорна-пярэстую пароду, якая iстотна адрознiвалася б ад створанай раней. Паводле ацэнак спецыялiстаў, працэнтаў на 70 мы наблiзiлiся да гэтай мэты. Работу ў гэтым кiрунку трэба фарсiраваць, i мы гэта актыўна робiм. Лiчу, што праз 5 гадоў трэба мець у рэспублiцы каля шасцiсот тысяч кароў новага малочнага тыпу, гэта палова сённяшняга статку рэспублiкi, надой не менш як 7 тысяч кiлаграмаў. Пра ялавiчыну. Скажу прама: калi мы пойдзем па шляху стварэння спецыялiзаванай малочнай жывёлы (а мы пойдзем па гэтым шляху), якаснай ялавiчыны мы не атрымаем. Досвед замежных краiн, такiх, як Германiя, Канада i г.д., паказвае, што гэта галштынiзаваная жывёла выкарыстоўваецца для атрымання ялавiчыны. Яны адкормлiваюць яе 5-6 месяцаў на малацэ да 250 кiлаграмаў i атрымлiваюць якаснае мяса. Але яно там i каштуе адпаведна. Мы б таксама маглi пайсцi па гэтым шляху, але наш пакупнiк, на жаль, пакуль не гатовы да гэтага. Але думаць пра гэта трэба ўжо сёння. Скажу прама: калi мы пойдзем па шляху стварэння спецыялiзаванай малочнай жывёлы (а мы пойдзем па гэтым шляху), якаснай ялавiчыны мы не атрымаем. Досвед замежных краiн, такiх, як Германiя, Канада i г.д., паказвае, што гэта галштынiзаваная жывёла выкарыстоўваецца для атрымання ялавiчыны. Яны адкормлiваюць яе 5-6 месяцаў на малацэ да 250 кiлаграмаў i атрымлiваюць якаснае мяса. Але яно там i каштуе адпаведна. Мы б таксама маглi пайсцi па гэтым шляху, але наш пакупнiк, на жаль, пакуль не гатовы да гэтага. Але думаць пра гэта трэба ўжо сёння.Ёсць i другi шлях вырашэння гэтай праблемы — стварэнне спецыялiзаванай мясной жывёлагадоўлi. На першы погляд, з пункту гледжання тэхналагiчнага рашэння гэтага пытання, усё проста. Атрымаў цяля, вясной выгнаў яго на поле, а восенню не забудзься прыгнаць назад. Але калi пачынаеш лiчыць i прымаеш да ўвагi ўсе затраты, то ўзнiкае шмат пытанняў. Бо мясная карова, акрамя цяляцi, iншай прадукцыi, па сутнасцi, не дае, а яе трэба пастаянна кармiць. Таму атрымлiваецца, што такая ялавiчына, па самых сцiплых падлiках, павiнна каштаваць у 2-3 разы больш, чым сёння. Але цi гатовы айчынны рынак да такога павароту? Дзе ж выйсце? На наш погляд, на гэту праблему трэба зiрнуць з iншага пункту гледжання. Тут насустрач таваравытворцам, з улiкам перспектывы, павiнна пайсцi i дзяржава. У прыватнасцi, на пачатковым этапе, на працягу 2-3 гадоў, выдзяляць з фонду падтрымкi сельскiх таваравытворцаў спецыяльныя датацыi для тых, хто будзе займацца мясной жывёлагадоўляй. Iнакш нiчога не атрымаецца. Аналагiчны падыход i ў Еўропе. У Германii, напрыклад, фермераў, якiя займаюцца мясной жывёлагадоўляй, стымулююць праз спецыяльны фонд. Па-новаму трэба працаваць з кормавытворчасцю. Па колькасцi кармоў праблема ў рэспублiцы як быццам вырашана. Але якасць iх сёння не вытрымлiвае нiякай крытыкi. Таму наш Цэнтр сумесна з Цэнтрам па земляробстве пры актыўнай падтрымцы Мiнсельгасхарча падрыхтаваў сiстэмны праект па кардынальным змяненнi падыходаў у кормавытворчасцi. Не зрабiўшы гэтага, мы сутыкнёмся з вялiкай праблемай у вытворчасцi малака i мяса. Трэцяя праблема, калi мы гаворым пра канкурэнтаздольнае малако, — тэхналогii. Была такая тэорыя: калi кароў паставiць на прывязное ўтрыманне, то спатрэбiцца больш кармоў. Правiльна. А хтосьцi думаў, што калi прывязалi жывёлу, то яе можна не кармiць? Вельмi цяжка было пераадолець такi стэрэатып. I дзякуй Богу, што ён сёння пераадолены. Жывёлаводы зразумелi перавагi такой тэхналогii. Нiкога ўжо не трэба ўгаворваць ствараць даiльныя залы. Апошнiм часам шмат цiкавых рашэнняў мы вывучалi ў Германii, Данii, Чэхii. Зараз рыхтуем сваю ўласную распрацоўку — новую iнавацыйнага характару малочнатаварную ферму на аснове рэсурсазберагальных тэхналогiй. Ад усяго лiшняга адмаўляемся. Сёння адно месца ўтрымання жывёлы дасягае 2 тысяч еўра, гэта вельмi дорага. Мы зацiснулi бедную жывёлiну ў бетон, начаплялi там усякай усячыны, як у палацах. А ў свеце iдуць зусiм iншыя працэсы ў развiццi жывёлагадоўлi. У аснове iх — выгада i эканомiка. Рэспублiка Беларусь, у адрозненне ад iншых дзяржаў СНД i Заходняй Еўропы, мае самую высокую канцэнтрацыю пагалоўя на прамысловых комплексах, у прыватнасцi, свiнагадоўчых. Няма сёння ў Еўропе краiны, якая 90 працэнтаў свiней утрымлiвала б на комплексах па 12, 24, 54 i 108 тысяч у адным месцы. Добра гэта цi дрэнна, але ў гэтым пакуль спецыфiка развiцця галiны ў нашай рэспублiцы. Бяда ў тым, што ўсе гэтыя комплексы, а iх у нас 105, значна выпрацавалi свой рэсурс i патрабуюць мадэрнiзацыi. Але пакуль мы вымушаны займацца вытворчасцю свiнiны ў гэтых умовах, не знiжаючы аб'ёмаў, i адначасова весцi мадэрнiзацыю вытворчых памяшканняў. Востра стаiць пытанне i з канкурэнтаздольнасцю нашай свiнiны. Не так даўно ў нас была вельмi сур'ёзная праблема са збытам свiнiны з-за нiзкай канкурэнтаздольнасцi за мяжой, у параўнаннi, скажам, з бразiльскай або вырабленай яшчэ дзе-небудзь. Расiя выставiла нам патрабаваннi: дайце мясную свiнiну! Мы сталi перад фактам прыняцця экстранных мераў па выпраўленнi становiшча. Але i зараз у нас няма гарантыi, што такая сiтуацыя не паўторыцца заўтра. Выснова — рэспублiцы трэба кардынальным чынам змянiць падыходы да вытворчасцi таварнай прадукцыi свiнагадоўлi, каб яна адпавядала патрабаванням рынку па якасцi i пры гэтым была прыстасаваная да ўмоў прамысловых комплексаў Рэспублiкi Беларусь. Мы можам гэта зрабiць нашым традыцыйным спосабам, але на гэта пойдзе шмат часу. А нам трэба вырашыць гэту задачу на працягу 2-3 гадоў, каб атрымаць беларускую свiнню, якая была б у паўтара раза прадуктыўнейшая, а на кiлаграм прывагi затрачвалася не больш як тры кiлаграмы сухога корму, а не пяць-шэсць як цяпер, але пры гэтым мець зусiм iншай якасцi таварную свiнiну. Пра птушкагадоўлю. Лiчу, што нам трэба, як гэта цяпер робяць у Расii, стварыць два селекцыйна-генетычныя цэнтры: адзiн — па яечнай, другi — па мясной птушкагадоўлi, умовы для гэтага ёсць. Лiчу, што нам трэба, як гэта цяпер робяць у Расii, стварыць два селекцыйна-генетычныя цэнтры: адзiн — па яечнай, другi — па мясной птушкагадоўлi, умовы для гэтага ёсць.I яшчэ пра адно. Па вытворчасцi яек мы займаем адно з вядучых месцаў у Еўропе, прыкладна 500 млн iх штогод экспартуем у Расiю. Але там цяпер вельмi iнтэнсiўна развiваецца птушкагадоўля, i ў хуткiм часе можа так здарыцца, што яйка беларускай вытворчасцi на расiйскiм рынку стане незапатрабаваным. Таму ўжо цяпер трэба думаць, што з iм рабiць, як рэалiзоўваць, перапрацоўваць з выгадай для птушкаводаў i краiны. Па вытворчасцi яек мы займаем адно з вядучых месцаў у Еўропе, прыкладна 500 млн iх штогод экспартуем у Расiю. Але там цяпер вельмi iнтэнсiўна развiваецца птушкагадоўля, i ў хуткiм часе можа так здарыцца, што яйка беларускай вытворчасцi на расiйскiм рынку стане незапатрабаваным. Таму ўжо цяпер трэба думаць, што з iм рабiць, як рэалiзоўваць, перапрацоўваць з выгадай для птушкаводаў i краiны.Некалькi слоў пра рыбаводства. Дэфiцыт увагi да гэтай галiны ў апошнiя гады вiдавочны. Прынамсi, увагi менш, чым да жывёлагадоўлi або раслiнаводства. Таму яна сёння, можна сказаць, знаходзiцца на стадыi новага свайго развiцця. Пасля стварэння навукова-практычных цэнтраў узялiся за адраджэнне селекцыйна-племянной базы рыбаводства. У рэспублiцы па-ранейшаму дамiнуе вытворчасць карпа. Яго вырошчваюць 20 гаспадарак. Узнiкла праблема рэалiзацыi. Галоўная прычына — высокi сабекошт. . Дэфiцыт увагi да гэтай галiны ў апошнiя гады вiдавочны. Прынамсi, увагi менш, чым да жывёлагадоўлi або раслiнаводства. Таму яна сёння, можна сказаць, знаходзiцца на стадыi новага свайго развiцця. Пасля стварэння навукова-практычных цэнтраў узялiся за адраджэнне селекцыйна-племянной базы рыбаводства. У рэспублiцы па-ранейшаму дамiнуе вытворчасць карпа. Яго вырошчваюць 20 гаспадарак. Узнiкла праблема рэалiзацыi. Галоўная прычына — высокi сабекошт.На базе нашых гаспадарак "Iзабелена" i "Вiлейка" ствараецца селекцыйны цэнтр. Яго задача — забеспячэнне ўсiх прадпрыемстваў рэспублiкi пасадачным матэрыялам i стварэнне чыстых матачных статкаў, што дазволiць да 2012 года стварыць ва ўсiх рыбгасах чыстапароднае пагалоўе. Гэта дасць магчымасць павялiчыць вытворчасць рыбы на 20 i знiзiць яе сабекошт на 15 працэнтаў. Але адначасова трэба навесцi парадак i ў кармленнi рыбы, бо ў структуры сабекошту карпа 50 працэнтаў прыпадае на кармы. На кiлаграм прывагi карпа патрабуецца столькi корму, колькi на кiлаграм прывагi свiннi, а то i больш. А кошт канцэнтратаў для рыбы, у параўнаннi з канцэнтратамi для свiней, у 1,5 раза вышэйшы. Значыць, трэба вырошчваць не толькi карпа, але i iншыя менш затратныя вiды рыбаў. На сёння ўжо праведзена вялiкая работа па вытворчасцi сома ў "Iзабелена". Сфармiраваны матачны статак i прыкладна праз год зможам штогод атрымлiваць больш за мiльён iкрынак сома, а потым i вырошчваць да 200 тон гэтай далiкатэснай прадукцыi. Ставiцца задача i па адраджэннi беларускага асятра. Калiсьцi ў Дняпры была сцерлядзь, але яна, на жаль, знiкла. Трэба адраджаць. Жывёлагадоўлi, як i iншым галiнам эканомiкi АПК, сёння прадвызначана развiвацца на iнтэнсiўнай, iнавацыйнай аснове. Без гэтага няма будучынi. Праз 10—20 гадоў тое, аб чым мы гаворым сёння, можа ўжо састарэць. Таму сённяшнi курс нашага Цэнтра — гэта стварэнне iнавацыйных аб'ектаў "прарыўнога" значэння. Пабудавалi селекцыйную ферму на 500 асноўных свiнаматак, якая закрые патрэбы свiнагадоўчых комплексаў АПК у высокапрадукцыйным племянным матэрыяле. Завяршаем узвядзенне эксперыментальнай свiнагадоўчай школы-фермы. Сёння для таго, каб будучым спецыялiстам, а таксама тым, хто працуе на комплексах для вывучэння i ўкаранення новых тэхналогiй, трэба ехаць за мяжу. На базе гэтай школы мы пачынаем стварэнне элементаў сучаснай айчыннай прамысловай тэхналогii з накiраванасцю на перспектыву развiцця. Тут, не выязджаючы за блiзкi свет, можна будзе прайсцi сучасную практычную падрыхтоўку. Плануем, што кожны выпускнiк профiльнага факультэта аграрных ВНУ, перш чым атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыi, пройдзе падрыхтоўку на нашай школе-ферме. Прыйшоўшы на прамысловы комплекс, ён ужо не будзе яго баяцца. На гэтай школе-ферме мы плануем стварыць навукова-практычны кансультацыйны цэнтр па прагрэсiўных тэхналогiях у жывёлагадоўлi. Трэцюю ферму мы ствараем у малочнай жывёлагадоўлi. На гэтай ферме будзе сканцэнтраваны статак у 300 кароў з самым высокiм генетычным патэнцыялам, кожная карова будзе даваць не менш як 15 тысяч лiтраў малака. Адсюль племянны матэрыял будзе паступаць у дзяржплемпрадпрыемствы. Гэта будзе ферма з новымi тэхналогiямi ўтрымання, кармлення i даення малочных кароў, i на гэтай ферме будзем вучыць кадры. Менавiта за кошт такiх падыходаў мы забяспечым эфектыўную вытворчасць i атрыманне канкурэнтаздольнай жывёлагадоўчай прадукцыi для ўнутранага i знешняга рынку. Мікалай ПАПКОЎ, генеральны дырэктар РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусi па жывёлагадоўлi", кандыдат сельскага- спадарчых навук, дацэнт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для Беларусi высакаразвiтая жывёлагадоўля — аснова забеспячэння харчовай бяспекi краiны, бо ў гэтай галiне вырабляецца каля 60 працэнтаў кошту валавой прадукцыi сельскай гаспадаркi i ад яе эфектыўнай работы ў многiм залежыць эканамiчны стан большасцi сельскагаспадарчых арганiзацый рэспублiкi.
|
|