Паэт у краiне — больш чым паэт
24.10.2009
—
Новости Общества
|
Юбiлей Анатоля Сыса — нагода падумаць пра тое, якую ролю адыгрывае паэзiзiя ў грамадстве. Тлумачыць лiтаратуразнаўца Мiхась Тычына. — Чаму пасля смерцi Анатоля Сыса ўтварыўся ўздым цiкавасцi да яго вершаў? — У паэзii нацыянальнай i сусветнай — гэта вядомая рэч — смерць мяняе стаўленне нават да звычайнага чалавека, а да паэта тым больш. Гэта першае. Па-другое, яшчэ важны сам час. — наш цiкавы, на маю думку, тым, што людзi шукаюць адхлання не ў грамадскай дзейнасцi, не ў публiчным жыццi. А шукаюць сябе ў нейкiх глыбiнных структурах, у тым, што адвечна iснавала, што па сутнасцi вырашае ўсе нашы рухi, учынкi, магчыма, думкi, пачуццi. А гэта i ёсць тое, што называюць ментальнасцю. Гэта глыбiннае сёння вельмi выразна, наглядна i вельмi моцна выяўляецца ў паэзii Анатоля Сыса. Але i пры жыццi адчувалася яго асаблiвасць. Цяпер вельмi адчувальная рэч — яго менавiта зварот да чагосьцi глыбiннага ў чалавеку, у нацыi, у свеце. — Аднак у некаторых узнiкае пытанне: навошта краiне паэты? — Паэты патрэбныя не толькi краiне. Яны патрэбныя краiнам i ўсяму свету. Таму што паратунак свету — гэта не толькi мая думка — у людзях, якiя жывуць чымсьцi iншым. Банальна кажучы — духоўным жыццём, iнтарэсамi, якiя закранаюць абсалютную большасць людзей. Так цi iнакш. Як бы яны нi былi захоплены матэрыяльна-побытавымi праблемамi, усё адно прыходзiць момант у жыццi кожнага — i малога, i старога, бывалага i малавопытнага — калi чалавек думае пра нешта большае. Пра тое, што ён найперш чалавек, духоўная асоба i гэтым адрознiваецца ад iншых жывых iстотаў. А паэты гэтым i займаюцца. Гэта iх прафесiя — жыць тым, у чым жыве чалавек i без чаго ён не цiкавы i не патрэбны. — У нас паэтычная краiна, калi меркаваць па асобах, якiя раней былi i цяпер ствараюць? — Мне падабаецца, мусiць, як i вам, выраз "краiна паэтаў". Гучыць прыгожа. У любой вёсцы знойдзецца чалавек, у якога нават мянушка "паэт", якi быццам не ад гэтага свету. Я ў свой час працаваў на Палессi настаўнiкам, ведаў некалькi асобаў, пра якiх легенды складвалiся. Як яны жылi? Садзiлiся ў нейкi аўтобус, цягнiк, iх ведалi праваднiкi, кiроўцы, не бралi з iх грошай, а патрабавалi толькi аднаго — каб яны чыталi вершы. Яны чыталi свае вершы, чужыя. I так жылi. Значыць, ёсць патрэба ў народа магутная ў гэтым. Абавязкова трэба, каб быў чалавек, якi скажа нешта такое, чаго людзi ў звычайным жыццi i ў побыце не гавораць. Таму як раней iмператары запрашалi да свайго двара блазнаў (у добрым сэнсе слова — людзей, якiя свабодна могуць сказаць пра сябе), так i паэтаў варта паслухаць. Добра, каб у нас зразумелi, для чаго паэты патрэбныя. Ларыса ЦIМОШЫК. Уладзiмiр Някляеў Пакацiгарошак "З Гарошкава я i Пакацiгарошак". З паштоўкi А. Сыса з Гарошкава. "Як ты там, мой найгаротны, Найхарошы мой, На баку на адваротным Ад Гарошкава? Дзе ты там?.. I робiш што там?.. Да каго запрошаны?.." "Мы з басотай тут пад плотам З Пакацiгарошакам. У мяне малiны кош, Я малiнай сьнедаю. Ты мне даў быў медны грош — Як аддаць, ня ведаю". "Так i ходзiш голы, босы, З медным грошыкам?.." "Што ж рабiць яшчэ ў нябёсах Над Гарошкавам?" "Дык цi ў небе, цi пад плотам Ты туляешся?" "Даў мядзяк мне, а ня злоты, Шчэ й пытаешся?" "Ты гiбееш у галечы? Пуста ў кошыку?.." "Я ў галечы быў на печы У Гарошкаве. А сярод басотных душ У раскошы я. Нават маю капялюш, Ветрам ношаны". "Ты лятаеш там, як дух? Цi ляжыш, як скошаны?.." "Капялюш у нас на двух З Пакацiгарошакам". 26. 10. 2007 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбiлей Анатоля Сыса — нагода падумаць пра тое, якую ролю адыгрывае паэзiзiя ў грамадстве. Тлумачыць лiтаратуразнаўца Мiхась Тычына.
|
|