Знойдзены ген, якi перашкаджае нам жыць. 21.by

Знойдзены ген, якi перашкаджае нам жыць

28.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як высветлiлася, за працягласць жыцця адказвае адмысловы ген, выдаленне якога можа iстотна падоўжыць iснаванне арганiзма.

Аказваецца, жыць гэтак жа доўга, як галапагоская чарапаха, чалавеку не дае не толькi экалогiя, стрэсы i шкодныя звычкi. Брытанскiя вучоныя з Цэнтра дыябету i эндакрыналогii пры Унiверсiтэцкiм каледжы Лондана выявiлi, што кантролем за працягласцю жыцця займаецца ген S6K1. Выдаленне гэтага гена можа значна падоўжыць iснаванне арганiзма.

Навукоўцы, як водзiцца, пачалi з мышэй. У вынiку эксперыменту на свет з'явiлiся мышкi, у якiх названы ген адсутнiчае. Іх жыццё ў сярэднiм павялiчылася на 20 працэнтаў — з 950 да 1110 дзён. У чалавечым эквiваленце дадатак склаў бы каля 15 гадоў жыцця. Акрамя таго, гэтыя мышы сталi цалкам неўспрымальнымi да дыябету другога тыпу. Косцi ў iх мацнейшыя, чым у iх суродзiчаў, па-ранейшаму абцяжараных "генам смерцi". I, нарэшце, арганiзм гэтых мышэй пачаў самастойна паводзiць сябе так, нiбы знаходзiўся на строгай бескаларыйнай дыеце. Гэта яшчэ раз даказвае важнасць умеранага харчавання ў справе ўмацавання здароўя.

Лiчыцца, што за апошнiя 100 гадоў самае доўгае жыццё сярод жанчын пражыла францужанка Жанна Кальман. Яна памерла 4 жнiўня 1997 года ва ўзросце 122 гадоў i 164 дзён. Рэкорд даўгалецця ў мужчын належыць Хабiбу Мiяну з Iндыi. Ён памёр у 2008 годзе ва ўзросце 128 гадоў.

У Расii выберуць самага дужага крымiнальнiка

Упершыню ў Расii пройдуць спаборнiцтвы па сiлавым экстрыме сярод асуджаных.

Як паведамiлi ў Федэральнай службе выканання пакаранняў, спаборнiцтвы адбудуцца ў екацярынбургскай калонii №10. Прычына ў тым, што менавiта тут знаходзiцца асаблiва шмат арыштантаў-барцоў. Яны ўсе нямала часу праводзяць у спартзале, а некаторыя з iх на волi нават прафесiйна займалiся сiлавым экстрымам.

Дарэчы, самi асуджаныя i прапанавалi наладзiць своеасаблiвую праверку iх здольнасцяў. Падчас спаборнiцтваў яны памераюцца сiлай у пераносе цяжараў, цяганнi аўтамабiля, узняццi бервяна i г.д. Да выступленняў дапусцяць толькi тых асуджаных, якiя не маюць медыцынскiх супрацьпаказанняў да экстрэмальных нагрузак. Перад спаборнiцтвамi яны ўсе пройдуць свайго роду допiнг-кантроль.

У якасцi суддзяў асуджаныя вырашылi прыцягнуць адмiнiстрацыю калонii i спартыўны аддзел Екацярынбургскай епархii. Арыштантаў, якiя зоймуць прызавыя месцы, чакаюць узнагароды.

У цяжкiя часы на свет з'яўляецца менш хлопчыкаў

Даследаванне Калiфарнiйскага ўнiверсiтэта паказала, што ў цяжкiя часы на свет нараджаецца намнога менш хлопчыкаў.

Гэты вывад пакуль не быў пацверджаны iншымi даследаваннямi i заснаваны на гiстарычнай статыстыцы: аналiзавалiся звесткi па Швецыi ў перыяд з 1750 па 1912 год i ЗША ў перыяд з 1930 па 1970 гады. Аўтары гiпотэзы прапанавалi два тлумачэннi гэтаму феномену. Па-першае, быццам бы падобным чынам жаночы арганiзм, якi знаходзiцца пад уздзеяннем моцнага стрэсу, адхiляе больш "слабыя" (мужчынскiя) эмбрыёны; па-другое — што адсейваюцца хваравiтыя эмбрыёны, большасць з якiх зноў жа складаюць мужчынскiя. Цiкава таксама, што прадстаўнiкi моцнай паловы, што нарадзiлiся ў складаныя часы, як правiла, маюць лепшае здароўе i жывуць даўжэй, чым мужчыны, якiя нарадзiлiся на свет у бяскрызiсныя гады.

У Вялiкабрытанii котка дапамагла iмiгранту застацца ў краiне

Новы, выключны прэцэдэнт створаны ў складанай судова-прававой практыцы Вялiкабрытанii. Белая пушыстая англiйская котка дапамагла iмiгранту з Балiвii паспяхова апратэставаць у судзе рашэнне брытанскага МУС, якое праiнфармавала балiвiйца пра неабходнасць пакiнуць тэрыторыю Злучанага Каралеўства пасля заканчэння ў яго 4-гадовай вiзы.

Прадстаўнiкi ўнутрыпалiтычнага ведамства былi проста ўражаныя, калi парушальнiк аспрэчыў гэты вердыкт у Трыбунале па iмiграцыi i дазволе на прытулак. Паводле заявы iстца, у выпадку ад'езду з Вялiкабрытанii ён "пакiне сiратой сваю котку, што парушае яго правы чалавека". Паводле версii балiвiйца, наяўнасць у яго коткi сведчыць пра тое, што ён цалкам уладкаваўся ў Вялiкабрытанii i мае абавязкi ў дачыненнi да жывёлiны.

Брытанскi суддзя адхiлiў у сувязi з гэтым апеляцыю МУС i вынес рашэнне на карысць iмiгранта. Пры гэтым ён наклаў забарону на апублiкаванне iменi балiвiйца i нават коткi ў iнтарэсах абароны таямнiцы асабiстага жыцця.

Раманы Роўлiнг сапсавалi жыццё маладому англiчанiну па iменi Гары Потэр

Жыццё англiчанiна па iменi Гары Потэр моцна змянiлася з моманту выхаду ў свет знакамiтых раманаў Джоан Роўлiнг пра хлопчыка-чараўнiка. Спачатку сапраўднаму Гары спадабалася супадзенне, але неўзабаве яго жыццё ператварылася ў кашмар, пiша The Daily Mail.

Рэальны Гары Потэр нарадзiўся ў 1989 годзе ў Портсмуце, графства Гемпшыр, i атрымаў сваё iмя ад мамы, якая i падазраваць не магла, што неўзабаве гэта iмя стане сапраўдным праклёнам для сына. Паводле яе слоў, яна назвала сына ў гонар прынца Гары. Пасля выхаду першага ж рамана Роўлiнг на яго пачалi сыпацца насмешкi з боку аднагодкаў, дарослых людзей i нават футбольнага трэнера, у якога ён займаўся.

"Нiхто не верыць, што ў мяне такое iмя i што мама яго мне дала задоўга да з'яўлення кнiгi пра чараўнiка, — расказаў Гары газеце. — Нават мая дзяўчына патрабавала паказаць пашпарт на першым спатканнi, каб пераканацца, што я не жартую".

Яму адмовiлiся прадаваць квiток на чыгунцы, палiчыўшы, што гэта розыгрыш i прыняўшы яго пасведчанне за падробку. Палiцэйскiя, спыняючы маладога чалавека для праверкi дакументаў, таксама смяюцца з яго. Як адзначае газета, у сапраўднага Гары ёсць шрам на лбе, як i ў аднайменнага героя раманаў — ва ўзросце 15 гадоў ён ехаў на веласiпедзе i не змог аб'ехаць лiхтарны слуп. "Рэакцыя людзей на мяне i маё iмя — ад iстэрычнага смеху да агрэсii. I нiхто не разумее, што я нарадзiўся нашмат раней, чым быў прыдуманы герой у кнiзе. Я нават не магу злiчыць, колькi разоў на мяне паказвалi пальцам", — паскардзiўся Гары газеце.

Больш за палову працоўнага дня расiяне праводзяць у бяздзейнасцi

Больш за 50 працэнтаў працоўнага часу персанал расiйскiх кампанiй расходуе неэфектыўна, падлiчылi эксперты групы кампанiй "Iнстытут трэнiнгу", якiя ў снежнi 2008 года, праводзячы даследаванне "Кiраванне персаналам ва ўмовах крызiсу", назiралi, а затым апытвалi 2 788 служачых 12 расiйскiх кампанiй, якiя працуюць у Маскве, Санкт-Пецярбургу, на Урале i ў гарадах Паўночна-Заходняга i Цэнтральнага адмiнiстрацыйных акруг, пiша газета "Ведамасцi".

Паводле вынiкаў даследавання, офiсны персанал расiйскiх кампанiй у сярэднiм неэфектыўна выкарыстоўвае 4 гадзiны 25 хвiлiн працоўнага часу. З iх прыкладна 80 хвiлiн работнiкi трацяць на перакур, 60 хвiлiн — на распiццё чаю цi кавы, яшчэ каля гадзiны трацiцца на нефармальныя зносiны з калегамi, а 45 хвiлiн займае перыяд, калi да i пасля абеду iнтэнсiўнасць працы служачых змяншаецца сама па сабе. Акрамя таго, у сярэднiм па 15 хвiлiн iдзе на спазненнi i датэрмiновы сыход з працы. Як вынiк — паўдня прастою.

У той жа час самаацэнка загружанасцi персаналу паказвае iншыя вынiкi: работнiкi мяркуюць, што яны эфектыўна займаюцца сваёй прафесiйнай справай 87 працэнтаў працоўнага часу, спецыялiсты — 93 працэнты, кiраўнiкi сярэдняга i вышэйшага звяна ўпэўненыя, што эфектыўныя на 95 i 97 працэнтаў адпаведна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як высветлiлася, за працягласць жыцця адказвае адмысловы ген, выдаленне якога можа iстотна падоўжыць iснаванне арганiзма. Аказваецца, жыць гэтак жа доўга, як галапагоская чарапаха, чалавеку не дае не толькi экалогiя, стрэсы i шкодныя звычкi. Брытанскiя вучоныя з Цэнтра дыябету i эндакрыналогii пры Унiверсiтэцкiм каледжы Лондана выявiлi, што кантролем за працягласцю жыцця займаецца ген S6K1. Выдаленне гэтага гена можа значна падоўжыць iснаванне арганiзма.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика