Дарога i лёс. 21.by

Дарога i лёс

28.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У абрадава-магiчнай практыцы славянскiх народаў у выключных выпадках выконвалi пераворванне i баранаванне дарогi: каб выклiкаць дождж, калi перасыхалi крынiцы, калi быў мор i iнш. Лiчылася, што пераворванне i баранаванне дарогi абуджае пладаносную моц зямлi. Аднак за гэтым незвычайным дзеяннем быў прыхаваны i больш глыбокi змест. Сяляне выконвалi яго кожны раз, калi прыходзiла вясна, i гэта было сiмвалам пачатку новага жыцця. Пераворваючы дарогу, яны фактычна парушалi той свет, якi не прынёс iм шчасця.

  Вядомы абрад "заклiкання сватоў" з выкарыстаннем бараны: незамужнiя дзяўчаты цягалi па вулiцах вёскi старую барану, ламалi яе i кiдалi на ўзбочыне дарогi.

  У iншых выпадках катэгарычна забаранялася валачы па дарозе бароны, каб не наклiкаць на вяскоўцаў мор, хваробы. Лiчылася, што ў той вёсцы, па якой працягнулi барану зубцамi ўнiз, дзяўчаты не будуць выходзiць замуж, i праз некаторы час вёска загiне.

  На працягу года дзяўчаты варажылi пра свой будучы лёс. Часцей за ўсё варожбы пераносiлiся на дарогу. У калядныя вечары яны выходзiлi на дарогу i ў першага сустрэчнага чалавека пыталiся iмя (лiчылася, што так будуць зваць жанiха). На дарогу кiдалi абутак i назiралi, у якi бок носам ён упадзе: адтуль i жанiха чакаць трэба.

  Там, дзе калiсьцi была дарога, забаранялася што-небудзь будаваць. Чалавек не зможа спаць там, дзе раней рухалiся людзi, падводы i г.д., будзе хварэць, на яго i яго хату "перакiнуцца" ўсе беды i няшчасцi, якiя калiсьцi адбывалiся на дарозе.

  Катэгарычна забаранялася месцi ў хаце, мыць падлогу ў той дзень, калi хтосьцi з хатнiх знаходзiўся ў дарозе. Лiчылася, што тым самым яго "змяцеш" з дарогi i яна будзе няўдалай.

  Самай распаўсюджанай негатыўнай прыкметай, якая датычылася дарогi, i сёння застаецца забарона вяртацца з паловы шляху: не будзе поспеху ў такой дарозе.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У абрадава-магiчнай практыцы славянскiх народаў у выключных выпадках выконвалi пераворванне i баранаванне дарогi: каб выклiкаць дождж, калi перасыхалi крынiцы, калi быў мор i iнш. Лiчылася, што пераворванне i баранаванне дарогi абуджае пладаносную моц зямлi. Аднак за гэтым незвычайным дзеяннем быў прыхаваны i больш глыбокi змест. Сяляне выконвалi яго кожны раз, калi прыходзiла вясна, i гэта было сiмвалам пачатку новага жыцця. Пераворваючы дарогу, яны фактычна парушалi той свет, якi не прынёс iм шчасця.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика