«Пасол Сурыкаў лабіруе інтарэсы «Татнафты». 21.by

«Пасол Сурыкаў лабіруе інтарэсы «Татнафты»

28.10.2009 11:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Татнафта» хоча стварыць у Беларусі буйную сетку аўтазаправак.

Расійская кампанія «Татнафта», якая ў траўні гэтага года зарэгістравала ў Беларусі ААА «Татбелнафтапрадукт», плануе прыступіць да рэалізацыі буйнога праекта. Да канца наступнага года «Татнафта» пабудуе 30 аўтазаправак, праз некалькі гадоў іх колькасць плануецца давесці да 150. Тым самым нафтавая кампанія створыць найбуйнейшую ў краіне сетку заправак.

На мінулым тыдні кіраўніцтва Талачынскага і Докшыцкага раёнаў падпісала дамовы з прадстаўнікамі татарскай кампаніі наконт будаўніцтва АЗС у кожным з раёнаў. Кошт запраўкі складае каля $2 млн. У чаканні «Татнафты» і Гродзеншчына. Ужо вызначаныя пляцоўкі ў Гродне, Лідзе і Слоніме.

Паводле інфармацыі «НН», у перамовах з беларусамі «Татнафце» дапамагаюць расій¬скія дыпламаты. У прыватнасці, на мінулым тыдні амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў аб’язджаў раённыя цэнтры Брэсцкай вобласці, якія знаходзяцца каля трасы Брэст‑Масква. У гарадах ён дамаўляўся з мясцовым кіраўніцтвам наконт пабудовы заправак «Татнафты».

Расійскія інвестыцыі ў беларускую эканоміку дамінуюць. Расійскія паліўныя кампаніі не маюць канкурэнцыі з боку еўрапейскіх, таму, відаць, абсалютна большая частка беларускага рынку ў бліжэйшы час будзе належаць ім.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Татнафта» хоча стварыць у Беларусі буйную сетку аўтазаправак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика