Ва Украiне звыш 30 чалавек памерлi ад нявызначанага вiруса
30.10.2009
—
Новости Общества
|
У Заходняй Украiне пачалася эпiдэмiя вострай вiруснай iнфекцыi, ад якой за некалькi дзён памерлi 30 чалавек, пiша газета "Сёння". Мiнiстр аховы здароўя Васiль Князевiч прызнаў, што медыкi пакуль не могуць вызначыць, ад чаго менавiта гiнуць людзi — цi то ад звычайнага вiруса грыпу, цi то ад яго больш небяспечнай разнавiднасцi — H1N1. "Забраныя ўсе ўзоры, якiя нам неабходныя, i ўжо дастаўленыя ў Кiеў. І я думаю, што ў панядзелак—аўторак я буду готовы дакласцi на пасяджэннi ўрада аб пэўнай сiтуацыi", — сказаў мiнiстр. Тым часам, толькi ў Цярнопалi па стане на 29 кастрычнiка ад вiруса сканалi 12 чалавек, у бальнiцах ляжалi яшчэ звыш 300 з папярэднiм дыягназам "пазабальнiчная пнеўманiя, выклiканая вострым рэспiраторным захворваннем". Паводле звестак сведкаў, у горадзе масава скупляюць супрацьвiрусныя прэпараты i марлевыя павязкi, з-за чаго кошты на iх рэзка ўзнялiся. У Цярнопальскай вобласцi пачалi распаўсюджвацца чуткi аб тым, што яе могуць узяць у каранцiн. У Львове, дзе ад хваробы памерлi ўжо 10 чалавек, адмысловы зварот да грамадзян i ўладаў выпусцiла мясцовая Санэпiдслужба. Медыкi парэкамендавалi жыхарам горада выконваць меры засцярогi: насiць марлевыя павязкi, па магчымасцi адмовiцца ад з'яўлення ў месцах масавай канцэнтрацыi людзей, нi ў якiм разе не займацца самалячэннем i пры першых прыкметах хваробы звяртацца да ўрачоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Заходняй Украiне пачалася эпiдэмiя вострай вiруснай iнфекцыi, ад якой за некалькi дзён памерлi 30 чалавек, пiша газета "Сёння". Мiнiстр аховы здароўя Васiль Князевiч прызнаў, што медыкi пакуль не могуць вызначыць, ад чаго менавiта гiнуць людзi — цi то ад звычайнага вiруса грыпу, цi то ад яго больш небяспечнай разнавiднасцi — H1N1.
|
|