Да 500 долараў — за "жывы тавар"
30.10.2009
—
Новости Общества
|
Супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС затрымалi на тэрыторыi "Нацыянальнага аэрапорта "Мiнск" дзвюх бабруйчанак, якiя завербавалi i спрабавалi вывезцi ў Турцыю трох беларусак. Апошнiм наканавана было працаваць у стамбульскiх бардэлях. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, папярэднiчала паспяховай аперацыi па перакрыццi чарговага канала гандлю людзьмi сумесная праца беларускiх i турэцкiх праваахоўнiкаў, якiя на працягу некалькiх месяцаў выяўлялi ўсе ланцужкi паставак дзяўчат для сэксуальных уцех у Турцыю. Так, на пачатку турэцкая палiцыя зацiкавiлася рускай "мадам", якая валодала ў Стамбуле некалькiмi кватэрамi, дзе "начныя матылькi" прымалi клiентаў. Мiж iншым, менавiта да яе затрыманы "дуэт" з Бабруйска i накiроўваў ахвотных зарабiць сваiм целам. Паводле аператыўных звестак, пасля адпраўкi вышэйзгаданых дзяўчат, прадпрымальныя жанчыны планавалi выправiць за мяжу яшчэ адну партыю суайчыннiц. Што ж датычыцца далейшага лёсу дзяўчат, то на працягу першага месяца яны павiнны былi кампенсаваць выдаткi на сваю дастаўку да месца прызначэння, а толькi пасля маглi працаваць, пакiдаючы грошы i сабе. А вось вярбоўшчыцы за кожнага "матылька", дастаўленага ў Стамбул, маглi адразу атрымаць ад 300 да 500 долараў, а надалей — штомесяц — працэнт ад прыбытку, якi прыносiлi гандляркi целам. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС затрымалi на тэрыторыi "Нацыянальнага аэрапорта "Мiнск" дзвюх бабруйчанак, якiя завербавалi i спрабавалi вывезцi ў Турцыю трох беларусак.
|
|