Пойдзеш налева... Пойдзеш направа
30.10.2009
—
Новости Общества
|
30.10.2009
У міфапаэтычнай карціне свету славянскіх народаў існуе палярызаванае проціпастаўленне правага і левага, верху і нізу, тое, што перад чалавекам і за яго спінай, або ў прасторавых каардынатах — супрацьстаянне поўначы і поўдня, усходу і захаду. У гэту сістэму процістаянняў была ўключана і апазіцыя мужчынскае — жаночае. Падзел свету на правае (сонечнае) і левае (месяцовае) як на мужчынскае і жаночае стаў вызначальным практычна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства, у тым ліку і ў сферы культуры, найперш у абрадавай практыцы. Прывя-дзём некалькі прыкладаў.У левай (жаночай) частцы праваслаўнага храма размешчаны іконы, звязаныя з жыццём (зямным і нябесным) Дзевы Марыі, а ў правай — дамініруючай з’яўляецца постаць укрыжаванага Хрыста.У сувязі з гэтым паўстае пытанне аб размяшчэнні жаніха і нявесты ў храме (і таксама ў загсе) падчас вянчання. Зразумела, што ў такім разе адначасова можа вянчацца толькі адна пара, якая і будзе стаяць на галоўнай асявой лініі, пры гэтым нявеста будзе займаць пазіцыю злева ад жаніха!Калі мы будзем працягваць разглядаць беларускае вяселле праз прызму процістаяння правага і левага як мужчынскага і жаночага, то заўважым, што сват павінен павязваць ручнік так, каб вузел аказаўся пад правай рукой (менавіта так некалі завязвалі пояс мужчыны ў народных касцюмах), а вось свацця, наадварот, мацавала ручнік з правага пляча пад левую руку. Гэтаксама неабходна прышпільваць кветкі жаніху і нявесце, а таксама шаферу і шаферцы.У адпаведнасці з гэтым правілам шафер павінен знаходзіцца побач з жаніхом, а шаферка — побач з нявестай. Не забывайцеся на тое, што родныя і блізкія маладога павінны сядзець за сталом справа ад яго, а вось радзіна нявесты павінна размясціцца злева ад яе.Універсальны падзел на правае = дабро, левае = зло паслужыў падставай для таго, каб хрысціянскія вернікі суадносілі сваё правае плячо з анёлам-ахоўнікам, а левае — з д’яблам. Таму калі бацькі сустракаюць маладых хлебам-соллю і просяць маладых прыгубіць чарку, то і жаніх і нявеста павінны памятаць, што чарку трэба выліць правай рукой цераз левае плячо: д’яблу ў вочы, а не анёлу... як можна бачыць на многіх сучасных гарадскіх вяселлях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У міфапаэтычнай карціне свету славянскіх народаў існуе палярызаванае проціпастаўленне правага і левага, верху і нізу, тое, што перад чалавекам і за яго спінай, або ў прасторавых каардынатах — супрацьстаянне поўначы і поўдня, усходу і захаду.
|
|