У мінулым годзе ў Мінску на грып і ВРВІ перахварэлі 13% насельніцтва
02.11.2009 17:42
—
Новости Общества
|
Эпідэмія ў сталіцы працягвалася з 29 студзеня да 20 сакавіка 2009 года, за гэты час перахварэлі 13% насельніцтва горада, або 241.522 чалавекі. Максімальная колькасць хворых была зарэгістравана ў сталіцы з 9 па 15 лютага — 38.034 выпадкі, 42% з хворых — дзеці да 14 гадоў, паведамляў тады За час эпідэміі былі шпіталізаваныя 2.310 чалавек (0,9% ад колькасці хворых), сярод іх 93% дзяцей. Навучальны працэс прыпыняўся ў чатырох агульнаадукацыйных школах горада (у Партызанскім, Першамайскім і Цэнтральным раёнах). Усяго ж у Беларусі былі зачыненыя на каранцін 405 школ. Што да сённяшняй сітуацыі, на мінулым тыдні ў бальніцы Мінска звярнуліся 27 тыс. чалавек, грып быў пастаўлены 2 тыс. чалавек (7% сярод усіх захвварэлых), 600 чалавек шпіталізаваныя, пра гэта «Інтерфаксу‑Захад» «Гэта ў разы болей, чым у звычайныя дні», — кажуць эпідэміёлагі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мінудлы тыдзень у сталіцы захварэлі 27 тыс. чалавек.
|
|