Канікулы ў школах Мінска падоўжаны да 11 лістапада ўключна. 21.by

Канікулы ў школах Мінска падоўжаны да 11 лістапада ўключна

06.11.2009 15:48 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта ў пятніцу паведаміў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітры Піневіч.

Ён таксама таксама нагадаў, што ад пятніцы ў сталіцы абвешчана аб правядзенні супрацьэпідэмічных захадаў у поўным аб’ёме.

Адна з такіх мер – працяг школьных канікул да 11 лістапада ўключна.

Нагадаем, што заняткі мусілі аднавіцца 2 лістапада, але з прычыны росту захворванняў на грып і ВРВІ яны спачатку былі падоўжаныя да 9 лістапада.

Піневіч таксама паведаміў, што ўсяго з пачатку рэгістрацыі эпідэмічнага ўздыму перахварэлі больш за 100 тыс. мінчан, прычым за апошнія тры дні захварэлі 48 тыс.

Зімой 2009 года, калі ў сталіцы былі абвешчаныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, школьныя канікулы не падаўжаліся, а школы не зачыняліся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы ўжо перахварэлі на грып больш за 100 тыс. месцічаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика