Дэкрэт №10 . 21.by

Дэкрэт №10

09.11.2009 11:11 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэкрэт №10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» набыў моц 9 лістапада. Дакумент, падпісаны прэзідэнтам 6 жніўня 2009 года, скіраваны на «стымуляванне шырокамаштабнай інвестыцыйнай актыўнасці».

Дэкрэт прадугледжвае стварэнне трохузроўневай сістэмы заключэння інвестыцыйных дагавораў з уладамі Беларусі. Дыферэнцыяцыя залежыць ад значнасці праекта і прадастаўленых прэферэнцый.

Дакумент устараняе неабходнасць праводзіць дзяржаўную комплексную экспертызу інвестыцыйнага праекта. Ён пашырае кола арганізацый, надзеленых правам заключаць інвестыцыйныя дагаворы. Пасля заключэння дагавораў для інвестараў прадугледжаны значныя льготы. Яны, напрыклад, могуць будаваць аб’екты, прадугледжаныя інвестыцыйным праектам, да таго, як будзе распрацавана адпаведная праектна‑каштарысная дакументацыя.

Інвестарам таксама можна будзе выдзяляць зямельныя ўчасткі ў арэнду без правядзення аўкцыёну. Дэкрэт вызваляе інвестараў ад пералічэння ў рэспубліканскі бюджэт платы за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, пакрыцця страт сельскагаспадарчай і (ці) лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканых выемкай зямель для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

Інвестары, якія ўвозяць у краіну абсталяванне і запчасткі для аб’ектаў, звязаных з рэалізацыяй інвестпраекта, поўнасцю вызваляюцца ад выплаты ўвазных мытных пошлін і падатку на дададзены кошт. Выключэнне складаюць выпадкі, калі абсталяванне ўвозіцца з Расіі. Дэкрэтам прадугледжаны і іншыя льготы.

Эксперты неадназначна ацанілі з’яўленне дакумента.

Так, эканаміст Леанід Злотнікаў адзначае: палажэнне дэкрэта №10 аб тым, што дзяржава ў аднабаковым парадку мае права разарваць адносіны з інвестарам, «фактычна перакрэслівае ўсе вартасці гэтага дакумента». Да негатыўных бакоў дэкрэта Злотнікаў аднёс і тое, што дакумент не распаўсюджваецца на раней заключаныя інвестдагаворы.

На думку кіраўніка Асацыяцыі малых і сярэдніх прадпрыемстваў Сяргея Балыкіна, адным дэкрэтам «не вырашыць праблему прыцягнення ў краіну замежных інвестыцый». Паводле слоў Балыкіна, дакумент некалькі спрашчае бюракратычныя працэдуры і скарачае расходы, але больш важным з’яўляецца дзелавая рэпутацыя краіны ў цэлым. «Вельмі важна прывесці ў адпаведнасць з агульнапрынятымі ў цывілізаваных краінах нормамі падатковае, мытнае, працоўнае заканадаўства, заканадаўства аб цэнаўтварэнні», — лічыць эксперт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэкрэт №10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» набыў моц 9 лістапада. Дакумент, падпісаны прэзідэнтам 6 жніўня 2009...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика