Комплекс забытых прасаў
13.11.2009
—
Новости Общества
|
Сам сабе псiхолаг i даводзiлася вам вяртацца з паўдарогi, каб праверыць, цi выключаныя газавая плiта, прас або якое-небудзь iншае электрапрыстасаванне? Хутчэй за ўсё, хоць раз у жыццi вы траплялi ў падобную сiтуацыю. Псiхолагi мяркуюць, што пераважная большасць людзей час ад часу сутыкаецца з такiм "комплексам назойлiвасцi". Звычайна "назаляюць" тыя дзеяннi, якiя выконваюцца намi аўтаматычна i ў той жа час важныя для бяспекi чалавека i яго жытла. Напрыклад, папрасаваў штаны — выключыў прас, памыў посуд — закрыў кран i г.д. Псiхааналiтыкi звязваюць гэту праблему з траўмамi, атрыманымi ў дзяцiнстве. Лiчыцца таксама, што да "комплексу назойлiвай думкi" ў большай ступенi схiльныя людзi эмацыянальныя i творчыя. Як нi дзiўна, але часцей за ўсё такiм чынам "камплексуюць" мужчыны, хоць (у адрозненне ад жанчын) стараюцца гэта не афiшаваць. Напэўна, неспакой у iх усяляе сам факт прасавання або мыцця посуду, паколькi з падобнымi хатнiмi клопатамi мужчыны сутыкаюцца радзей. Самая спрыяльная глеба для "прарастання" комплексаў такога роду — стомленасць, стрэсавая сiтуацыя, хваляванне, спешка, хранiчнае недасыпанне. I яны не такiя бяскрыўдныя, як гэта можа падацца на першы погляд: у разгар працоўнага дня "жахлiвы ўспамiн" пра чайнiк, якi з ранiцы пакiнуты на ўключанай плiце, з-за чаго палыхае кватэра, здольны давесцi да перадiнфарктнага стану. Як справiцца з "комплексам назойлiвасцi"? Калi вы не вельмi аддалiлiся ад "аб'екта хвалявання", вярнiцеся i пераканайцеся, што ўсё ў парадку. Лепш страцiць час, але зберагчы нервы. Унiверсальны спосаб — выконваць асаблiвы рытуал. Мужчын добра заспакойвае элементарны абыход кватэры перад выхадам. Жанчыны ж правяраюць усё ў думках, замыкаючы ўваходныя дзверы. Многiм дапамагаюць "птушкi": выключыў... закрыў... i г.д. Iх можна ставiць у думках або на паперы ля ўваходных дзвярэй. Аналагiчныя прыёмы, накшталт вузялкоў на памяць, але ажыццёўленыя загадзя, менш эфектыўныя — часам даводзiцца ўспамiнаць: па якой прычыне завязаны вузялок. Адзiн з самых слушных спосабаў — "двайны кантроль". Для гэтага пакiньце запасныя ключы надзейным людзям, лепш — тэрытарыяльна блiзкiм, напрыклад, суседцы-дамаседцы. У сумнеўных выпадках дастаткова аднаго тэлефоннага званка — i вы набудзеце поўны спакой. Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
i даводзiлася вам вяртацца з паўдарогi, каб праверыць, цi выключаныя газавая плiта, прас або якое-небудзь iншае электрапрыстасаванне? Хутчэй за ўсё, хоць раз у жыццi вы траплялi ў падобную сiтуацыю. Псiхолагi мяркуюць, што пераважная большасць людзей час ад часу сутыкаецца з такiм "комплексам назойлiвасцi". Звычайна "назаляюць" тыя дзеяннi, якiя выконваюцца намi аўтаматычна i ў той жа час важныя для бяспекi чалавека i яго жытла. Напрыклад, папрасаваў штаны — выключыў прас, памыў посуд — закрыў кран i г.д.
|
|