Беларускi iнвестыцыйна-эканамiчны форум адкрыўся ў Мiнску
13.11.2009
—
Новости Общества
|
Беларускi iнвестыцыйна-эканамiчны форум i шостае пленарнае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па замежных iнвестыцыях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пачалi работу ў Мiнску. Адкрыў форум прэм'ер-мiнiстр Беларусi, старшыня Кансультатыўнага савета па замежных iнвестыцыях Сяргей Сiдорскi. Ён заявiў, што замежныя банкi давяраюць Беларусi.
Беспрацоўе ў Беларусi па вынiках 2009 года застанецца на дакрызiсным узроўнi i не перасягне 1-1,5 працэнта. Iнфляцыя ў Беларусi па вынiках 2009 года складзе не больш як 10,5 працэнта, што адпавядае калiдору, зададзенаму ў дакрызiсны перыяд. У Беларусi захоўваюцца ўсе фактары, якiя ўплываюць на станоўчы iнвестыцыйны клiмат. "Нават ва ўмовах фiнансавага крызiсу мы не апускаемся ў эканамiчным развiццi i чакаем, што па вынiках гэтага года ВУП нашай краiны будзе не нiжэйшы за ўзровень 2008 года. Апошнiя 32 кварталы беларуская эканомiка забяспечвае дынамiчны рост", — сказаў Сяргей Сiдорскi. Ён таксама падкрэслiў, што Беларусь у адрозненне ад многiх iншых краiн СНД не дапусцiла абвальнага падзення прамысловай вытворчасцi i па вынiках 2009 года па гэтаму паказчыку плануе выйсцi на ўзровень 2008 года. У сферы рэгiстрацыi прадпрыемстваў Беларусь займае сёмае месца сярод 183 краiн, ахопленых аглядам Сусветнага банка. Для таго, каб адкрыць бiзнэс, дастаткова выканаць 5 працэдур, затрацiўшы на гэта 6 дзён, адзначыў прэм'ер-мiнiстр. Сяргей Сiдорскi нагадаў аб Кодэксе аб зямлi, якi ўступiў у сiлу з 1 студзеня 2009 года, якiм замацаваны нормы, што прадугледжваюць магчымасць набыцця юрыдычнымi асобамi ўсiх формаў уласнасцi зямельных участкаў у прыватную ўласнасць. Гэты пытанне год таму вельмi непакоiла замежных iнвестараў, i яны задавалi яго на Лонданскiм iнвестфоруме. Цяпер яно вырашана. Звяртаючыся да замежных iнвестараў, Сяргей Сiдорскi нагадаў аб пытаннi, што ўзнiкала ў iх раней наконт умяшання кантрольных органаў у работу бiзнэсу. Цяпер гэта пытанне вырашана: у Беларусi прыняты ўказ № 510 "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь". Беларусь да канца 2010 года плануе рэалiзаваць яшчэ 500 iнавацыйных праектаў. Гэта заводы па вытворчасцi аўтобусаў i чыгуначных вагонаў, гусенiчных трактароў i рухавiкоў. Усяго ў рамках форуму замежным iнвестарам прапануецца прыняць удзел у рэалiзацыi амаль 100 iнвестыцыйных праектаў. Гэта прапановы беларускага ўрада на агульную суму каля $6 млрд. Праекты могуць быць рэалiзаваны на працягу блiжэйшых 2-3 гадоў. Падатковая нагрузка на беларускую эканомiку ў 2010 годзе будзе знiжана на 4,5 працэнтнага пункта да ВУП у параўнаннi з узроўнем 2005 года. Будуць адменены ўсе абаротныя падаткi. З 2009 года ў Беларусi ўведзена адна з самых нiзкiх у Еўропе ставак падаходнага падатку з фiзiчных асобаў у памеры 12 працэнтаў. "Аналагiчны падыход закладваецца i на 2010 год", — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi. У Беларусi iдзе працэс паступовага зняцця абмежаванняў на абарачэнне акцый, набытых фiзiчнымi асобамi ў перыяд iльготнай прыватызацыi. "Мы выйшлi на тое, каб акцыi маглi свабодна прадавацца". Паводле яго слоў, вялiкую цiкавасць замежныя iнвестары сёння праяўляюць да працэсу прыватызацыi ў Беларусi. Цяпер iдзе працэс пераўтварэння ў акцыянерныя таварыствы больш як 470 дзяржаўных арганiзацый. "Мы праводзiм прыватызацыю па формуле "30-40-30". Гэта значыць, што ў 2008 годзе забяспечана 30 працэнтаў плана, у 2009-м — 40 працэнтаў, у 2010-м — яшчэ 30 працэнтаў. Да продажу сёння прапанаваны прыналежныя дзяржаве акцыi 160 акцыянерных таварыстваў", — паведамiў Сяргей Сiдорскi. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi iнвестыцыйна-эканамiчны форум i шостае пленарнае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па замежных iнвестыцыях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пачалi работу ў Мiнску.
|
|