Супраць самалячэння
13.11.2009
—
Новости Общества
|
выступiў кiраўнiк Магiлёўскай вобласцi. На чарговым пасяджэннi аблвыканкама 12 лiстапада Пётр Руднiк засцярог ад адвольнага ўжывання лекаў у сувязi з павелiчэннем колькасцi вiрусных хваробаў i ажыятажам вакол аптэк. — Хвароба развiваецца вельмi хутка! — папярэдзiў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама. — І калi чалавеку стала млосна ды паднялася тэмпература, то трэба тэрмiнова выклiкаць урача з палiклiнiкi альбо тэлефанаваць у "хуткую дапамогу". У нас квалiфiкаваныя медыкi, i пры своечасовым звароце да iх хвароба працякае лёгка i завяршаецца ў лiчаныя днi. Паводле iнфармацыi Магiлёўскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, у апошнiя днi ў Магiлёўскай вобласцi назiраецца стабiлiзацыя захваральнасцi. 11 лiстапада па медыцынскую дапамогу звярнулiся 4829 чалавек, на дзень раней — 5831. Школы Магiлёва i Бабруйска адчыняцца толькi 16 лiстапада. Цяпер у вобласцi прыпынiлi сваю працу 243 навучальныя ўстановы — гэта больш за палову. На вымушаныя вакацыi накiравалiся i студэнты Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Свiны грып знойдзены ў 14 жыхароў Магiлёўскай вобласцi, у iх лiку i 11-гадовае дзiця. Iлона Iванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
выступiў кiраўнiк Магiлёўскай вобласцi. На чарговым пасяджэннi аблвыканкама 12 лiстапада Пётр Руднiк засцярог ад адвольнага ўжывання лекаў у сувязi з павелiчэннем колькасцi вiрусных хваробаў i ажыятажам вакол аптэк. — Хвароба развiваецца вельмi хутка! — папярэдзiў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама. — І калi чалавеку стала млосна ды паднялася тэмпература, то трэба тэрмiнова выклiкаць урача з палiклiнiкi альбо тэлефанаваць у "хуткую дапамогу". У нас квалiфiкаваныя медыкi, i пры своечасовым звароце да iх хвароба працякае лёгка i завяршаецца ў лiчаныя днi.
|
|