Дрэнны дзень?
13.11.2009
—
Новости Общества
|
Ёсць нагода Сёння нам зноў давядзецца перажыць пятнiцу, 13-е. А, значыць, у людзей, схiльных да забабонаў i прыкмет, ёсць падстава для занепакоенасцi.Сёлета 13-ы дзень месяца выпадае на пятнiцу ў трэцi раз (да гэтага — у лютым i ў сакавiку). Увогуле, за апошнiя 400 гадоў такое спалучэнне назiралася 688 разоў, што на 4 разы больш, чым, напрыклад, субота, 13-е. Падлiчана, што кожная "чортава пятнiца" абыходзiцца эканомiцы ЗША стратамi ў 800-900 млн долараў (у гэты дзень людзi баяцца займацца важнымi справамi). Недаверлiва да пятнiцы, 13-га ставiлiся многiя славутыя людзi: Напалеон не арганiзоўваў бiтваў, Бiсмарк не падпiсваў дагавораў. Уiнстан Чэрчыль, Марк Твэн, прэзiдэнты ЗША Герберт Гувер i Франклiн Рузвельт старалiся ў гэты дзень нiкуды не выязджаць, а Гётэ ўвогуле праводзiў "чорную пятнiцу" ў ложку. Як паказалi даследаваннi, кожны чацвёрты еўрапеец адчувае пэўны страх перад пятнiцай, 13-м. Прыкладна 13 працэнтаў жыхароў ЗША баяцца лiчбы 13. Менавiта таму шмат у якiх атэлях Амерыкi няма 13-га паверха (пасля 12-га адразу iдзе 14-ы). Нi ў адной амерыканскай авiякампанii няма рэйса за нумарам 13. Кожны трэцi брытанец верыць у прыкметы i дрэнныя/добрыя знакi. Цiкава, што ў спiсе самых страшных прыкмет жыхароў Туманнага Альбiёна пятнiца, 13-е займае толькi трэцюю прыступку. Як паведамiла газета The Daily Telegraph, куды больш брытанцы баяцца разбiць люстэрка цi прайсцi пад лесвiцай. Месцы з чацвёртага па дзясятае ў "страшным" рэйтынгу займаюць наступныя прыкметы: адкрыць парасон у памяшканнi; чорны кот, якi перабег дарогу; сустрэць адзiнокую сароку; прасыпаць соль; паставiць абутак на стол цi на ложак; наступiць у трэшчыну на тратуары; прайсцi па трох вадасцёкавых рашотках. Культуролагi сцвярджаюць, што на фармiраванне адмоўнага вобразу пятнiцы, 13-га паўплываў цэлы шэраг фактараў. Ёсць меркаванне, што "чорнай пятнiцы" людзi сталi баяцца адносна нядаўна, калi аб'ядналi ў адзiн некалькi розных сваiх страхаў — перад пятым днём тыдня i перад "чортавым тузiнам". У адпаведнасцi са старажытнай лiчбавай сiмволiкай, 13 — гэта "надбудаваная лiчба 12", якое разбурае гармонiю Сусвету. У сутках 2 разы па 12 гадзiн, у годзе 12 месяцаў, знакаў задыяка таксама 12, апосталаў у Хрыста — зноў жа 12. А вось за сталом падчас Тайнай Вячэры сядзела 13 чалавек. Згодна са старадаўнiмi павер'ямi, на шабаш зляталася 12 ведзьмаў, а 13-м у самы разгар "мерапрыемства" з'яўляўся на яго сатана. Пятнiцу здаўна лiчаць дрэнным днём, бо ў гэты дзень быў распяты Хрыстос. У Старажытным Рыме пятнiца была днём пакарання смерцю, у Брытанii — "днём вiсельнiка". Менавiта ў пятнiцу, 13 кастрычнiка 1307 года па загадзе французскага караля Фiлiпа IV былi арыштаваны ўсе французскiя рыцары-тамплiеры, якiх абвiнавацiлi ў iдалапаклонстве i потым пакаралi смерцю. Касмiчны карабель "Апалон-13" быў запушчаны на Месяц у 13:13, яго палёт быў перарваны 13 красавiка 1970 года. Астэроiд, якi, паводле падлiкаў, наблiзiцца да Зямлi ў пятнiцу, 13 красавiка 2029 года, можа ўрэзацца ў нас з сiлай, эквiвалентнай выбуху 65000 атамных бомбаў. Дзеля справядлiвасцi нагадаем, што ў яўрэйскай традыцыi лiчба 13 лiчыцца шчаслiвай, яна з'яўляецца сiмвалам Бога. У Старажытным Егiпце i iндзейцаў майя лiчба 13 сiмвалiзавала добразычлiвасць найвышэйшых сiлаў. Брытанцы падлiчылi, што, згодна са статыстыкай аўтамабiльных аварый, верагоднасць трапiць у ДТЗ у пятнiцу, 13-га, сапраўды, вышэйшая. Аднак эксперты не выключаюць, што вiнаваты ў гэтым "чалавечы фактар" (у гэты дзень людзi чакаюць бяды i паводзяць сябе на дарозе не так, як звычайна, з-за чаго i трапляюць у ДТЗ). Усё тая ж статыстыка самым нешчаслiвым днём для ваджэння аўтамабiля называе 1-ы дзень любога месяца, а самым бяспечным на дарозе — 26-ы. ...У медыцыне iснуе спецыяльны тэрмiн, якi азначае страх перад лiчбай 13 — трыскадэкафобiя. Псiхолагi сцвярджаюць, што хворыя на гэту фобiю напярэдаднi "чортавай пятнiцы" так падсвядома настройваюць сябе на непрыемнасцi i няўдачы, што назаўтра i атрымлiваюць, як кажуць, папоўнай. Таму — у мэтах псiхалагiчнай абароны — давайце настройвацца на пазiтыў! Iна АРЭХАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння нам зноў давядзецца перажыць пятнiцу, 13-е. А, значыць, у людзей, схiльных да забабонаў i прыкмет, ёсць падстава для занепакоенасцi. Сёлета 13-ы дзень месяца выпадае на пятнiцу ў трэцi раз (да гэтага — у лютым i ў сакавiку). Увогуле, за апошнiя 400 гадоў такое спалучэнне назiралася 688 разоў, што на 4 разы больш, чым, напрыклад, субота, 13-е.
|
|