У Мінску праходзіць Беларускі Еўрапейскі Форум. 21.by

У Мінску праходзіць Беларускі Еўрапейскі Форум

14.11.2009 13:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску пачаўся Беларускі Еўрапейскі Форум – вялікі збор прыхільнікаў Аляксандра Мілінкевіча.

Форум, у якім бярэ ўдзел больш за 1 000 дэлегатаў, пачаўся а 11-й гадзіне ў вялікай залі ДК Мінскага аўтамабільнага завода, на паўднёвым захадзе сталіцыю

Зала і балконы занятыя поўнасцю. Мерапрыемства пачалося з выканання гімна «Магутны Божа». Вядзе форум тэлезорка тэлеканала «Белсат» Павел Мажэйка.

Зала аздоблена бел-чырвона-белымі сцягамі, сцягамі БХД, Маладога фронту, незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу, «Правага альянсу», «Руху за Свабоду».

Над сцэнай лунаюць вялікія бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Еўрасаюза.

Сцэна таксама аздобленая вялікім пано: на якім сінім колерам адлюстраваны абрыс Еўропы з зорачкамі па контуры. Усё прыгожа і жыццесцвярджальна.

У адрозненне ад паўторнага з’езда БХД тут – збольшага знаёмыя ўсё твары.

Адкрыў мерапрыемства намеснік старшыні Руху За Свабоду Віктар Карняенка, які ў сваім выступе зазначыў, што цяпер такімі форумамі нікога не здзівіш.

Віктар Карняенка задаваў пытанне: «Якая мэта форуму?» І сам адказаў: «Стымуляванне дыскусіі, ці патрэбен нам Еўрасаюз і дыялог уладаў з ЕС».

Далей выступаў пасол Швецыі ў Беларусі (Швецыя зараз старшынствуе ў ЕС) Стэфан Эрыксан. Выступаў як заўсёды на чыстай беларускай мове, якая дасць фору некаторым беларускім дзеячам.

Далей пайшлі відэазвароты. Першы – Вацлава Гаўла, у якім экс-прэзідэнт Чэхіі, зазначыў, што Беларусь належыць да краін еўрапейскай дэмакратыі, «і мы, у Еўропе, будзем вітаць Беларусь у ЕС», прадэманстравалі таксама звароты Вітаўтаса Ландсбергіса і старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэка, які ў сваім звароце зазначыў, што «Еўропа працягвае руку найперш беларускім грамадзянам, а не ўладам».

Бузак адзначыў, між іншым, што лідэр Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч – сапраўды годны і дастойны лідэр.

Перад удзельнікамі форуму выступіла еўрадэпутат, віцэ-старшыня Еўрапейскай народнай партыі Карын Вортман-Кооль, якая зазначыла, што «ў палітыцы, як і шлюбе, каханне мусіць быць абаюдным».

Да ўдзельнікаў форуму звярнуліся таксама віцэ-старшыня польскага Сената Збігнеў Рамашэўскі (дарэчы, бацька дырэктаркі Белсата Агнешкі Рамашэўскай), найбольшым быў выступ члена Еўрапарламента Яцэка Пратасевіча – старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.

Пратасевіч выступаў па-ангельску. Ён зазначыў: «Мы ніколі не дыктавалі беларускім уладам, што ім рабіць, але чакаем, што для Беларусі будзе больш свабоды». Чаму Еўропа гэта робіць? «Мы не проста суседзі, мы браты і сёстры»,

Пратасевіч падкрэсліў, што Еўрапарламент будзе працягваць супрацоўнічаць з беларускай апазізыяй і грамадскім дзеячамі, пакуль у краіне не будуць праведзеныя свабодныя выбары.

«Тое, што некалі падавалася кашмарам, пройдзе, а тое, што падавалася салодкай марай хутка ператворыцца ў рэчаіснасць», -- сказаў еўрадэпутат, бацька якога, дарэчы, паходзіць з Новай Мышы пад Баранавічамі.

«Вам патрэбна толькі невялікая мужнасць і лідэр, здольны ўзяць на сябе адказнасць», -- рэзюмаваў Пратасевіч.

Цяпер пачаліся выступы беларускіх дзеячаў.

Напярэдадни форуму намеснік старшыні Руху За Свабоды Юрась Губарэвіч адзначыў, што ніякіх пастановаў адносна бліжэйшых выбараў прымацца не будзе.

«Мы хочам правесці трошку шырэйшае, чым чыста палітычнае мерапрыемства. Будуць працаваць тры секцыі на тэму палітыкі, эканомікі і грамадства».

Сам Мілінкевіч яшчэ не пэўны, ці будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах.

Форум пройдзе напярэдадні рашэння Еўрасаюза аб падаўжэнні ці прыпыненні санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў. Яно будзе прымацца 17 лістапада ў Бруселі. Таму зрываць працу мерапрыемства, як лічыцца, нявыгадна для ўладаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– вялікі збор прыхільнікаў Аляксандра Мілінкевіча.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика