3. Аквадзiў: да вышынь смаку. 21.by

3. Аквадзiў: да вышынь смаку

17.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Аквадзіў" асаблівую ўвагу надае смакавым якасцям сваёй прадукцыі

Некалькі слоў пра тое, што не бачыць спажывец прадукцыі "Аквадзіва". А ён не бачыць як і з чаго вырабляецца напой, якія выкарыстоўваюцца тэхналогіі, не бачыць і новае абсталяванне, аналагаў якога яшчэ няма ў Беларусі.

Кожны вопытны спецыяліст са стажам на "Аквадзіве" (а такіх тут пераважная большасць) вам скажа, што на якасць моцных напояў у першую чаргу ўплываюць два галоўныя кампаненты: спірт і вада. На шчасце вытворцаў з Малінаўшчызны, у іх побач, як кажуць, пад рукой чыстыя і падыходзячыя па ўсіх параметрах крыніцы вады. Але ўсё ж нават нязначныя прымесі могуць паўплываць на якасць прадукту. Таму на заводзе праведзена вялікая работа па аптымізацыі водападрыхтоўкі. Сёння вада перш чым злучыцца са спіртам, праходзіць складаны і эфектыўны працэс ачысткі. Дарэчы, водападрыхтоўка заўсёды была ў цэнтры ўвагі спецыялістаў завода. Работа гэта вядзецца пастаянна. Нядаўна ўсталявалі новае абсталяванне па абезжалезванні вады, ачыстцы яе ад прымесяў і г.д.

Але на гэтым работа па вытворчасці прадукту не спыняецца. Яна працягваецца згодна з рэцэптурай шляхам апрацоўкі будучага напою крэмнем, серабром. Усё робіцца для таго, каб прадукт атрымаўся смачным і якасным, са сваім непаўторным і пазнавальным адценнем смаку. Таму на "Аквадзіве" асаблівую ўвагу надаюць смакавым якасцям сваёй прадукцыі. Ёсць такі тэрмін: арганалептыка. Гэта, калі казаць проста, успрыняцце смакавых якасцяў таго ці іншага прадукту харчавання, смакавыя адчуванні. У адпаведнасці з імі спажывец і фарміруе сваё ўспрыняцце, у дадзеным выпадку, напояў.

Шэраг напояў выпускаецца з ужываннем араматызаваных спіртоў, якія вырабляюцца на базе натуральных кампанентаў з садавіны, а не шляхам выкарыстання штучных эсэнцый і араматызатараў. Гэта "Аквадзіў" з водарам аніса, "Аквадзіў" з водарам апельсіна, "Аквадзіў" з водарам чорнай парэчкі і г.д. Тут увесь час памятаюць, што канкурэнты таксама, як кажуць, не чакаюць ля мора надвор'я і не спяць у шапку.

Абсалютнага чыстага спірту не існуе. Розных прымесяў у спірце налічваецца некалькі соцень. І ўсе яны ў той ці іншай ступені ўплываюць на смак канчатковага прадукту. Нават мікрапрымесі робяць свой уклад у арганалептыку. Ізапрапанол — адна з самых цяжкавыдаляльных прымесяў. Таму паважаючыя сябе вытворцы лікёра-гарэлачнай прадукцыі набываюць спірт з утрыманнем ізапрапанолу не больш за 1,5 міліграма на адзін літр. У працэсе вытворчасці прымесі вельмі складана выдаліць, а часцей ужо немагчыма. Таму смак моцнага напою пачынае фарміравацца ўжо, як гэта ні дзіўна, на першай стадыі вытворчасці.

На заводзе невыпадкова ўкаранёна тэхналогія "мяккага разварвання" збожжа. Гэта схема сёння з'яўляецца самай перадавой у лікёра-гарэлачнай вытворчасці і яе выкарыстоўваюць на вядучых прадпрыемствах галіны Расіі, Украіны, краін Еўрапейскага саюза. Пры традыцыйнай схеме разварванне зерня адбываецца пры тэмпературы 120 градусаў, а па новай — 70—90 градусаў. Гэта дазваляе больш эфектыўна выводзіць розныя лятучыя прымесі, якія негатыўна ўплываюць на смак спірту. Атрымліваць якасны спірт дапамагае таксама тэхналогія вакуумнага ахалоджвання сыравіны. Пры рабоце з ёй на заводзе актыўна выкарыстоўваецца і прыродны фермент (соладавае малачко), якое атрымліваецца на аснове прарошчаных зярнят соладавага ячменю, проса, аўса.

І яшчэ адно правіла "Аквадзіва" — з самага пачатку пастаўляць на рынак толькі якасную прадукцыю. Вельмі безадказна спадзявацца на тое, што потым дарабіць, дацягнуць, дапрацаваць і г.д. Таму даражыць гандлёвай маркай, усямерна падтрымліваць яе аўтарытэт, значыць, разлічваць на камерцыйны поспех новых прадуктаў.

Леанід Тугарын.

Фота Яўгена Пясецкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Аквадзіў" асаблівую ўвагу надае смакавым якасцям сваёй прадукцыі Некалькі слоў пра тое, што не бачыць спажывец прадукцыі "Аквадзіва". А ён не бачыць як і з чаго вырабляецца напой, якія выкарыстоўваюцца тэхналогіі, не бачыць і новае абсталяванне, аналагаў якога яшчэ няма ў Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика