У цэнтры Віцебска шалёны сабака пакусаў 25 чалавек
17.11.2009 18:13
—
Новости Общества
|
12 лістапада ў цэнтры Віцебску шалёны сабака пакусаў 25 чалавек. Гэта здарылася ў раёне праспекта Фрунзэ і Прывакзальнай плошчы. Прынамсі, столькі асобаў звярнулася па медычную дапамогу. Невялічкі чорны сабака кідаўся на ўсіх На выходных спецбрыгада адлавіла сабаку, падобнага на таго, што кусаў людзей. У горадзе ўзнікла сур’ёзная эпідэміялагічная пагроза, бо невядома, колькі жывёлаў пакусаў на сваёй дарозе ашалелы цюцька. Як гэта часта здараецца ў надзвычайных сітуацыях, найбольшае здзіўленне выклікаюць дзеянні гарадскіх ўладаў, а, дакладней, іх бяздзеянне. З папярэджаннем пра шалёнага сабаку альбо зваротамі да імаверных пацярпелых дагэтуль не выступіў аніводны прадстаўнік адміністрацыйнага альбо медыцынскага кіраўніцтва горада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта здарылася ў раёне Прывакзальнай плошчы.
|
|