Полацкі бізнесовец Захараў асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі. 21.by

Полацкі бізнесовец Захараў асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі

28.11.2009 22:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яго арыштавалі ў снежні 2008 г. пасля скандалу з закрыццём уласных крамаў, аднак асудзілі не за махінацыі ў бізнесе, а за махлярства з страхоўкай асабістага аўто.

Уладзімір Захараў, буйны бізнэсовец, які валодаў ў Полацку сеткай харчовых крамаў і гандлёвымі цэнтрамі «Стралецкі рынак», «Капітал» і «Эўралюкс», асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Полацкі алігарх быў арыштаваны 28 снежня 2008 года пасля скандалу з закрыццём уласных крамаў. Тады без працы засталася каля дзвюх тысяч чалавек, у выніку чаго ў горадзе нават успыхнулі стыхійныя мітынгі. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арандавалі ў Захарава плошчы, напісалі калектыўны ліст уладам, з патрабаваннем навесці парадак. Тыднем пазней «віноўнік беспарадкаў» быў арыштаваны.

Як ні дзіўна, Уладзімір Захараў асуджаны не за махінацыі ў сферы бізнесу, а за махлярства з страхоўкай асабістага аўтамабіля BMW X5 па справе 2001 г. Суд прызнаў багацейшага чалавека Полацка вінаватым у інсцэніроўцы аўтааварыі з мэтай атрымання страхоўкі для рамонту джыпа, які раней атрымаў сур"ёзныя пашкоджанні ў рэальным ДТЗ, прычынай якога стала перавышэнне хуткасці спадаром Захаравым. Справа была ўраспачатая ў 2002 годзе, калі страхавая сума ўжо была выплачана цалкам, а затым два разы прыпынялася і аднаўлялася.

Доказ віны полацкага бізнэсоўца быў пабудаваны на сведчаннях адной жанчыны, якая паказала, што сапраўдная аварыя адбылася ў іншы час і ў іншым месцы. Следчым органам удалося «даціснуць» полацкага алігарха, і ён падпісаў чыстасардэчнае прызнанне і кампенсаваў шкоду страхавой кампаніі ў трохразовым памеры. Акрамя У. Захарава два з паловай гады атрымаў і адзін з яго суудзельнікаў, іншы ўдзельнік інсцэніроўкі – супрацоўнік пракуратуры – абвешчаны ў вышук.

Народныя навіны Віцебска

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго арыштавалі ў снежні 2008 г. пасля скандалу з закрыццём уласных крамаў, аднак асудзілі не за махінацыі ў бізнесе, а за махлярства з страхоўкай асабістага аўто.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика