Сярод пацярпелых у крушэнні «Неўскага экспрэса» ёсць грамадзянін Беларусі
29.11.2009 15:40
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміла 29 лістапада журналістам міністр аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расіі Таццяна Голікава пасля пасяджэння ўрадавай камісіі па ліквідацыі наступстваў крушэння. Паводле яе інфармацыі, сярод пацярпелых падчас крушэння «Неўскага экспрэса» — шэсць іншаземцаў. «З далёкага замежжа пацярпелі два чалавекі — італьянец і бельгіец», — сказала міністр. Грамадзянін Італіі знаходзіцца ў НДІ хуткай медыцынскай дапамогі Санкт-Пецярбурга. «Яго стан цяжкі, урачы зафіксавалі ў яго закрытыя пераломы», — паведаміла Голікава. Грамадзянін Бельгіі знаходзіцца ў бальніцы Расійскай чыгункі ў Санкт-Пецярбургу, яго стан здавальняючы, дадала міністр. Паводле яе слоў, устанаўліваюцца звесткі яшчэ па чатырох іншаземцах, сярод якіх азербайджанец, два ўкраінцы і беларус, паведамляе РІА Новости. У пасольстве Беларусі ў Расіі пакуль не маюць інфармацыі аб пацярпелым суайчынніку. Згодна з апошнімі звесткамі, 25 чалавек загінулі і 26 зніклі без вестак у выніку катастрофы цягніка «Неўскі экспрэс» 27 лістапада. Дзевятнаццаць ахвяр апазнаны, 85 пацярпелых застаюцца ў бальніцах. Хуткі цягнік № 166 маршрутам Масква — Санкт-Пецярбург пацярпеў крушэнне ўвечары 27 лістапада прыкладна ў кіламетры ад адміністрацыйнай мяжы Наўгародскай і Цвярской абласцей. Згодна з асноўнай версіяй праваахоўных органаў, прычынай катастрофы стаў тэракт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла 29 лістапада журналістам міністр аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расіі Таццяна Голікава пасля пасяджэння ўрадавай камісіі па ліквідацыі... |
|