Калі вуліцы Мінска зменяць савецкія назвы
30.11.2009
—
Новости Общества
|
Навукоўцы Беларусі, Літвы і Украіны правялі даследаванне “Памяць пра другую сусветную вайну ў гарадскім ландшафце Усходняй Еўропы”. Вывучаліся назвы вуліц сталіц трох краін.
Вынікі даследавання, якое падтрымалі фундацыя “Памяць, адказнасць, будучыня” (Германія) і Інстытут прыкладной гісторыі пры Еўрапейскім Універсітэце Віадрына (Франкфурт-на-Одэры, Германія), дэманструюць цікавы кантраст паміж трыма гарадамі ў падыходзе да фарміравання гарадскога ландшафту. — Выяўленыя тэндэнцыі могуць быць асноваю для больш глыбокага разумення культурных і палітычных працэсаў у рэгіёне, а таксама падставаю для публічнай дыскусіі па пытаннях палітыкі памяці ў Беларусі, Літве і Украіне, — падкрэслівае супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі Аляксей Ластоўскі. Назвы вуліц Вільнюса (прааналізавана 875 назваў) ніколі не мелі савецкага твару. У гэтым, безумоўна, дапамагла гісторыя. Вільнюс увайшоў у склад СССР значна пазней сталіц Беларусі і Украіны, да таго ж перад самай вайной. У выніку – да вайны не хапіла часу, а пасля яе літоўцы вельмі ўпарта пазбягалі палітыкі ў назвах вуліц сваёй сталіцы. Між тым, як гаворыць дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага (Каунас, Літва) Раса Балачкайтэ, сам Вільнюс пасля другой сусветнай вайны хацелі перайменаваць у гонар генерала Савецкай Арміі Івана Чарняхоўскага. Потым абыйшліся плошчай Чарняхоўскага. — У Вільнюсе ў камісіі, якая давала назвы вуліцам, заўсёды была такая пазіцыя, што чым менш палітыкі, тым лепш. Праўда, пасля вайны перайменавалі перш-наперш усе вуліцы, якія мелі рэлігійныя назвы. І зараз у сталіцы шмат вуліц, накшталт Садовай, Вераб’ёвай, Зоркавай, -- гаворыць Раса Балачкайтэ. -- Так выглядае кампрасміс па-літоўску. Зараз у назвах вуліц горада няма нават згадкі пра савецкія часы. Не засталося помнікаў і назваў, прысвечаных другой сусветнай вайне. Палітолаг Андрэй Казакевіч падкрэслівае, што ў гонар асоб, якія маюць дачыненне да другой сусветнай вайны, у Мінску названыя 113 вуліц, да рускай культуры — 68. Пры гэтым беларуская савецкая культура прадстаўленая ў 36 назвах, а беларуская нацыянальная — у 24. Вільнюс і Мінск быццам знаходзяца на двух полюсах па падыходах да назваў. Кіеў жа пасярэдзіне. Тут у назвах 1372 вуліц многа савецкага, яны адлюстоўваюць памяць пра другую сусветную вайну, але акцэнт зроблены на украінскай, а не на рускай савецкай гісторыі. У Кіеве большасць вуліц названыя ў гонар геаграфічных назваў. Ці застанецца Мінск і надалей савецкім горадам з вуліцамі Маркса і Леніна ў цэнтры? Андрэй Казакевіч кажа, што змены да падыходаў да гарадской тапанімікі ўжо адбываюцца. Напрыклад, у новых мікрараёнах з’явіліся вуліцы Шаранговіча, Сыракомлі. Ёсць ужо нават мікрараён “Брылевічы”. У назвах назіраецца больш павагі да нацыянальнай культуры дасавецкага перыяду. І хоць Мінск больш за Кіеў, тым больш Вільнюс захаваў адбітак савецкасці, праз нейкі час патроху ўсё зменіцца, лічыць Андрэй Казакевіч: — Назвы вуліц у выпадку Мінска — гэта пытанне палітычнае. Асноўны фактар змен тут — гэта змена свядомасці, разуменне таго, што існуючая тапанімічная сітуацыя з назвамі вуліц не зусім нармальная для суверэннай дзяржавы. Канешне, дргая сусветная вайна — гэта асобнае пытанне. Але ж калі на другім месцы ў назвах горада выходзіць гісторыя і культура іншай дзяржавы… Па меркаванні эксперта “Заўтра тваёй краіны”, павінен прайсці час, каб прыйшло ўсведамленне, што такога быць не павінна. Тады тапаніміка беларускай сталіцы паступова будзе змяняцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першае месца па колькасці назваў з 780 мінскіх вуліц займае другая сусветная вайна (120 тапонімаў), другое — руская гісторыя і культура, трэцяе — савецкі камунізм. І толькі пасля іх ідуць назвы, звязаныя з беларускай нацыянальнай культурай. |
|