Змены ў выбарчае заканадаўства прыняты парламентам у другім чытанні. 21.by

Змены ў выбарчае заканадаўства прыняты парламентам у другім чытанні

11.12.2009 12:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні змены і дапаўненні ў выбарчае заканадаўства.

Законапраект змяняе парадак фарміравання выбарчых камісій.

Замацавана ўключэнне ў іх склад адной трэці прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Выканкамы не маюць права ўключаць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, а дзяржаўныя чыноўнікі могуць займаць не больш за адну трэць іх складу.

Суб’екты, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, надзяляюцца правам прысутнічаць на пасяджэннях мясцовых выканаўчых камітэтаў і прадстаўнічых органаў пры вырашэнні імі пытанняў стварэння выбаркамаў. Рашэнні такіх пасяджэнняў можна аспрэчыць у судзе.

Спрашчаецца парадак вылучэння кандыдатаў, у тым ліку ад палітычных партый.

Так, палітычная партыя можа вылучыць кандыдата па любой выбарчай акрузе, незалежна ад існавання на яго тэрыторыі партыйных структур.

З заканадаўства выключана норма, якая прадпісвае засведчанне подпісаў, сабраных членамі ініцыятыўных груп, у выканкаме.

Зменшана колькасць падстаў для прызнання подпісаў несапраўднымі.

Спрашчаецца парадак правядзення перадвыбарных сустрэч з выбаршчыкамі ў выглядзе масавых збораў, пікетаў. Кандыдаты маюць права праводзіць масавыя мерапрыемствы па перадвыбарнай агітацыі ў паведамляльным парадку ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, а таксама магчымасць ажыццяўляць сумесную агітацыю.

Пры датэрміновым галасаванні па выніках кожнага дня галасавання будзе складацца пратакол аб колькасці грамадзян, якія атрымалі выбарчыя бюлетэні.

Падчас правядзення мясцовых выбараў выключаецца парог яўкі выбаршчыкаў,

неабходны для прызнання таго, што выбары ў мясцовыя саветы адбыліся.

Падчас правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў прадугледжана стварэнне індывідуальных фінансавых фондаў. Для кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў іх максімальны памер складае тысячу базавых велічынь, для кандыдата ў прэзідэнты — тры тысячы базавых велічынь.

Законапраект прадугледжвае ўключэнне ў Выбарчы кодэкс палажэнняў дэкрэтаў прэзідэнта аб членах ЦВК з правам дарадчага голасу і аб дэклараванні даходаў і маёмасці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі і іх блізкіх сваякоў.

Неабходна адзначыць, што ўнясенне паправак у выбарчае заканадаўства — адна з найважнейшых умоў нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС.

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ распрацавала рэкамендацыі да гэтага законапраекта, аднак так і не змагло азнаёміцца з канчатковым варыянтам закона.

Як паведаміў прэс‑сакратар БДІПЧ АБСЕ Йенс Эшэнбехер, беларускі бок не даў бюро магчымасці азнаёміцца з папраўкамі ў Выбарчы кодэкс, нягледзячы на дасягнутую ў лютым дамоўленасць. Паводле яго слоў, БДІПЧ гатова даць ацэнку законапраекту пры ўмове, што на гэта будзе выдзелена дастаткова часу і парламент Беларусі ўлічыць заключэнне БДІПЧ АБСЕ.

«БДІПЧ АБСЕ выступае за шырокі і падрабязны дыялог у Беларусі па рэформе выбарчага заканадаўства, у якім узялі б удзел самыя розныя ўдзельнікі выбарчага працэсу, каб была створана атмасфера даверу і неабходныя змены былі ўзгоднены», — падкрэсліў Эшэнбехер.

Паводле меркавання прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, прынятыя папраўкі не гарантуюць значнага паляпшэння ўмоў удзелу дэмсіл у выбарах.

«Шансы на перамогу вызначаюцца не толькі сілай самога палітычнага суб’екта, але і практыкай прымянення права. З аднаго боку, спрашчаецца працэс вылучэння кандыдатаў, уладам будзе цяжэй адмяніць рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты. З іншага — палажэнні аб працэсе падліку галасоў і назіранні за выбарамі практычна не змяніліся», — адзначыў эксперт па выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфер.

Паводле яго меркавання, «улады будуць мець тыя ж магчымасці для выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу, маніпуліравання вынікамі выбараў, што і падчас папярэдніх выбарчых кампаній».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні змены і дапаўненні ў выбарчае заканадаўства.Законапраект змяняе парадак фарміравання выбарчых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика