Вогнiшча. 21.by

Вогнiшча

16.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вогнiшча — як рытуальнае дзеянне шматлiкiх каляндарных, сямейна-родавых, гаспадарчых i лячэбных абрадаў, было здаўна вядома ўсходнiм славянам. Вогнiшчам першым чынам надавалася ачышчальная функцыя: "Каб старае пайшло, а новае прыйшло". А таксама вогнiшча надзялялi функцыяй адраджэння.

 Часцей за ўсё распальванне рытуальных вогнiшчаў адбывалася вясной i летам, радзей вогнiшчы палiлi напярэдаднi новага года i Калядаў. Рытуальныя вогнiшчы палiлi разам — усёй суполкай, i толькi моцная непагадзь магла "адмянiць" усеагульнае свята з непасрэдным "удзелам" агню.

 Асаблiва папулярнымi на працягу года былi Масленiчныя i Купальскiя вогнiшчы, таксама вогнiшчы палiлi на вялiкiя гадавыя святы — Грамнiцы, Дабравешчанне, Юр'я, Сёмуху, Пятроў дзень. У заходнiх славянаў, а таксама ў жыхароў заходняй часткi Беларусi, распаўсюджаны звычай палiць вогнiшчы ў Велiкодную ноч.

 Напярэдаднi Вербнiцы на прыпечку таксама "разводзiлi" рытуальнае вогнiшча, у якiм спальвалi галiнкi вярбы, якiя захоўвалiся на працягу года — заўтра ў хату прынясуць "новую" вярбу.

 Перавагу запалiць рытуальнае вогнiшча аддавалi або самаму старэйшаму ў вёсцы, або таму, хто адшукаў папараць-кветку ў купальскую ноч.

 У вогнiшчы спальвалi пудзiла, якое сiмвалiзавала сабою тое, што трэба было знiшчыць. Напрыклад, пудзiла Масленiцы сiмвалiзавала зiму, холад, мароз, якiя павiнны саступiць цеплынi, што наступiць з прыходам вясны.

 Вогнiшчы маглi разводзiць прама на зямлi, часам прыўзнiмалi на жэрдках або так званых "казлах". Вогнiшчы маглi замянiць падпаленымi паходнямi, колам, якiя пускалi з гары да вады.

 Сродкам для распальвання вогнiшчаў былi драўнiна, галлё, радзей — салома, кастрыца. Адна з умоў рытуальнага вогнiшча — спальванне старых, якiя ўжо "адпрацавалi", прадметаў: гаспадарчых (венiкi) i асабiстых рэчаў (лапцi, саламяныя пасцелi), прадметаў хатняга начыння (хлебная дзяжа), сродкаў перамяшчэння (зламаныя санкi, калёсы, колы), рэшткаў святочнага застолля i т.п.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вогнiшча — як рытуальнае дзеянне шматлiкiх каляндарных, сямейна-родавых, гаспадарчых i лячэбных абрадаў, было здаўна вядома ўсходнiм славянам. Вогнiшчам першым чынам надавалася ачышчальная функцыя: "Каб старае пайшло, а новае прыйшло". А таксама вогнiшча надзялялi функцыяй адраджэння. Часцей за ўсё распальванне рытуальных вогнiшчаў адбывалася вясной i летам, радзей вогнiшчы палiлi напярэдаднi новага года i Калядаў. Рытуальныя вогнiшчы палiлi разам — усёй суполкай, i толькi моцная непагадзь магла "адмянiць" усеагульнае свята з непасрэдным "удзелам" агню.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика