У Мінску разагнаная акцыя ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана. 21.by

У Мінску разагнаная акцыя ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана

16.12.2009 15:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 снежня ў Мінску, ля іранскага пасольства (вул. Няжданавай, 28) прайшла акцыя ў абарону дзесяці геяў Ірана (у тым ліку васьмі падлеткаў), якіх у гэтай краіне асудзілі на смерць за «садамію».

Акцыю зладзіў ЛГБТ‑рух у Беларусі.

Трое актывістаў руху — Сяргей Андросенка, Сяргей Прадзед і Аляксандр Гагарын — прыйшлі да сценаў пасольства Ірана ў Мінску з плакатам на беларускай і англійскай мовах «Спыніце забойства геяў». Яны таксама перадалі ў пасольства петыцыю з патрабаваннем спыніць пераслед геяў у гэтай краіне.

Крыху раней актывісты ЛГБТ-руху перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства замежных спраў Беларусі ліст з просьбай прадпрыняць магчымыя дыпламатычныя высілкі з мэтай паўплываць на Тэгеран у справе адмены смяротнага прысуду асуджаным асобам.

***

Праз 15 хвілін перамоваў/пікіровак з міліцыяй удзельнікі акцыі, а таксама карэспандэнт «НН» Настасся Шамрэй былі затрыманыя, іх адвезлі ў Савецкі РУУС Мінска.

***

Цяпер іх прывезлі да будынка РУУС, але адвялі ў не ў сам будынак, а ў апорны пункт побач з ім.

Статус затрыманых, паведамляе Настасся, пакуль няясны. Ім нічога не паведамляюць. Пратаколаў пакуль таксама не складаюць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 снежня ў Мінску, ля іранскага пасольства (вул. Няжданавай, 28) прайшла акцыя ў абарону дзесяці геяў Ірана (у тым ліку васьмі падлеткаў), якіх у гэтай краіне асудзілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика