Смех у [міліцэйскай] залі
17.12.2009 22:06
—
Новости Общества
|
Па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 года ў якасці сведак дапытана каля 900 чалавек, прызначана прыкладна 460 даследаванняў рознага характару, паведаміў журналістам 17 снежня першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі. Паводле яго слоў, складзены псіхолага-сацыялагічны партрэт меркаванага злачынца, пад які падышло і «адпрацавана» ўжо каля тысячы чалавек. Пякарскі паведаміў, што гэта справа дагэтуль знаходзіцца на кантролі ў прэзідэнта, праваахоўныя органы рэгулярна даюць справаздачу аб праведзенай працы. Як адзначыў прадстаўнік МУС, за апошні месяц канфіскавана каля 20 самаробных выбуховых прылад, якія былі зроблены грамадзянамі для розных патрэб, напрыклад «для забавы ці браканьерства». Праведзены экспертызы. Кампаненты, аналагічныя тым, якія знаходзіліся ў выбуховым прыстасаванні, што спрацавала 4 ліпеня, выяўляліся, але дачыненне вытворцаў да мінскага выбуху не даказана, сказаў Пякарскі. Паводле яго слоў, Беларусь звярнулася па дапамогу ў расследаванні гэтага злачынства да краін — членаў Інтэрпола. Ім перададзена апісанне выбуховага прыстасавання, паведамлены абставіны ўчынення злачынства. «На жаль, наяўныя рэчыўныя доказы пакуль не дазваляюць нам ідэнтыфікаваць асобу нават з выкарыстаннем магчымасцяў Інтэрпола», — сказаў Пякарскі. *** Выбух самаробнага прыстасавання з балтамі і гайкамі адбыўся на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў 4 ліпеня прыкладна ў 0.30 падчас святочнага канцэрта з нагоды Дня незалежнасці. На канцэрце, паводле афіцыйных даных, прысутнічала каля паўмільёна чалавек. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад партрэт злачынца, які адшукваецца за арганізацыю выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 года, падышло каля тысячы чалавек. |
|