Калядныя анёлы прыляцелi
18.12.2009
—
Новости Общества
|
У Магiлёўскай Ратушы чытаюць вiншаваннi пачатку ХХ стагоддзя. На святочнай выставе Музея гiсторыi Магiлёва дэманструюцца паштоўкi Сярэбранага веку з прыватнага збору пецярбуржца Вадзiма Кустава.
— Я хачу не проста паказаць прыгожыя паштоўкi, але перадаць культурна-гiстарычную атмасферу тых часоў, — гаворыць збiральнiк. Напэўна, адным з самых папулярных персанажаў калядных паштовак былi анёлы. У асноўным — у выглядзе прыгожых маладых жанчын з яснымi позiркамi i вялiкiмi крыламi за спiнай. А вось маленькiя анёльчыкi з ружовымi шчочкамi гуляюцца з гiрляндамi вакол бутэлькi шампанскага. Паштоўка з маладой прыгожай паненкай у шыкоўных строях з фiялкамi навокал надрукавана ў Парыжы. Тут пра зiмовае свята нагадвае толькi надпiс "З Новым годам!" На iншай паштоўцы станiстая прыгажуня варожыць на Каляды з люстэркам у зiмовым двары. з фiялкамi навокал надрукавана ў Парыжы. Тут пра зiмовае свята нагадвае толькi надпiс "З Новым годам!" На iншай паштоўцы станiстая прыгажуня варожыць на Каляды з люстэркам у зiмовым двары.Адна з паштовак паходзiць з дабрачыннага выдавецтва "Святы Яўген". На ёй — немудрагелiстыя вавёркi на дрэве, але грошы ад такiх паштовак накiроўвалiся на дабрачыннасць. — Дарэчы, само таварыства "Святы Яўген" месцiлася ў там раёне Санкт-Пецярбурга, якi меў назву Калядны, — дадаў Вадзiм Кустаў. — Там было дзесяць Калядных вулiц, якiх пасля рэвалюцый перайменавалi ў Савецкiя. У гэтым раёне таксама быў храм у гонар Нараджэння Хрыстова, i райкам партыi, якi размяшчаўся непадалёк, таксама называлi Калядным... На некаторых паштоўках скрозь зiмовыя пейзажы праглядаецца вежа, падобная на нашу магiлёўскую Ратушу. Гэта, тлумачыць збiральнiк, экспартны варыянт з Германii. Нават без еўрапейскага сiмвала самакiравання паштоўкi з замежнымi малюнкамi няцяжка пазнаць: яны зiхацяць аптымiзмам, анёлы ўсмiхаюцца, дзецi шчаслiвыя. Наадварот, на паштоўцы рускай мастачкi Лiзаветы Бен двое бедна апранутых сялянскiх дзяцей цягнуць з лесу ялiну i пусты кошык. У пачатку ХХ стагоддзя былi папулярныя i паштоўкi з нумарам Новага года: напрыклад, 1904 i 1916. На адной з такiх ёсць надпiс нiбыта дзiцячай рукой: "Памяць ад Байковай Нiны". Хто была гэта Нiна? Што з ёй сталася ў вiры другой сусветнай вайны i рэвалюцый?.. Вучнi вiншуюць з Калядамi дырэктара камерцыйнага вучылiшча. Служанка жадае найлепшага ў новым, 1912, годзе сваiм панi i пану. У адной з паштовак сярод вiншаванняў згадваюцца харчы — бульба i мёд. Але ў большасцi навiнаў i ўвогуле слоў мала: найбольш месца займае адрас, бо сама калядная паштоўка — гэта не нагода пiсаць пра надзённыя справы, а знак увагi да сваякоў i знаёмых. Лiтаральна некалькi слоў тонкiм i, шчыра сказаць, маларазборлiвым почыркам. Што ж, часiны мяняюцца. Праз некалькi кварталаў ад Ратушы, на Магiлёўскiм галоўным паштамце — свая актуальная выстава паштовак. Сучасныя калядныя i навагоднiя паштоўкi маюць iншыя сюжэты: казачныя зiмовыя пейзажы, стылiзаваныя i ўпрыгожаныя елкi, усялякiя тыгры як сiмвал надыходнага 2010 года. За 1,5—2 тысячы рублёў можна ашчаслiвiць сваякоў i сяброў не ўжо звычным СМС, а прыгожай паштоўкай. І хоць усё больш нашых сучаснiкаў дасылае вiншаваннi на электронныя паштовыя скрынi, Вадзiм Кустаў упэўнены, што звычайныя паштоўкi нiколi не знiкнуць. У сям'i пецябургскага збiральнiка захавалася традыцыя пiсаць вiншаваннi сваёй рукой i дасылаць iх на паштоўках. I людзям прыемна патрымаць у руках, i нашчадкам застанецца сведчанне новай эпохi. Iлона Iванова. Фота Iрыны Савосiнай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёўскай Ратушы чытаюць вiншаваннi пачатку ХХ стагоддзя. На святочнай выставе Музея гiсторыi Магiлёва дэманструюцца паштоўкi Сярэбранага веку з прыватнага збору пецярбуржца Вадзiма Кустава. Некалькi дзясяткаў вiншаванняў з Калядамi i Новым годам на адмысловых паштоўках дайшлi да магiлёўскай публiкi праз сто гадоў. Большасць з iх паходзiць з хатняга архiва сям'i Кустава, якi сам працуе ў музеi гiсторыi рэлiгii Санкт-Пецярбурга. |
|