Сёння ў Баранавiчах адкрываецца Лядовы палац
29.12.2009 10:56
—
Новости Общества
|
Сёння ў Баранавiчах урачыста адкрыюць Лядовы палац. А потым на лёд выйдзе хакейная каманда прэзiдэнта i хакеiсты брэсцкага «Дынама». Трапiць на ўрачыстае адкрыццё Лядовага палаца здолеюць тыя, у каго будуць запрашальныя бiлеты, якiя распаўсюдзiлi праз арганiзацыi i прадпрыемствы горада. Глядзельная зала лядовай арэны прыняць усiх ахвотных не дазваляе. Пэўная колькасць гледачоў здолее ўбачыць урачыстасцi i на вялiкiм экране, якi ўсталявалi перад палацам, але каб трапiць на тэрыторыю Лядовага палаца, неабходна будзе прайсцi праз металадэтэктары. З’ява не новая i зразумелая. А цяпер крыху гiсторыi. Узвядзенне Лядовага палаца пачалося напрыканцы 2007 года i будаўнiцтва вялося даволi бурна, бо каб за два гады ўзвесцi такi спартыўны комплекс, патрэбны былi вялiкiя намаганнi. Напрыклад, да будаўнiцтва прыступiлi пасля падрыхтоўкi пляцоўкi пад палац. Грунт аказаўся непрыдатным i на месца вывезенага завезлi 83 тыс. м 3 пяску. Пэўны перыяд адчуваўся i недахоп грошай, якiх не было ў бюджэце горада. Будаўнiцтва Лядовага палаца абышлося болей чым у 60 мiльярдаў рублёў, а гэта — чвэрць гарадскога бюджэту 2009 года. Але комплекс уражвае найперш знешнiм выглядам — сапраўдны палац з бетону, металу i шкла. Плошча збудавання 22 тысячы м 2, а за хакейнымi баталiямi змогуць назiраць 2 тыс. гледачоў. Лядовая арэна будзе прымаць не толькi хакеiстаў, але i ўсiх ахвотных пакатацца на каньках. I цана невысокая. Для дзяцей (да 14 гадоў) адна гадзiна катання абыдзецца ў 3,5 тысячы, а для дарослых — 6 тысяч рублёў. Але гэта без пракату канькоў, а iнакш давядзецца даплацiць яшчэ 3,5—4 тысячы. У Лядовым палацы будуць дзейнiчаць залы боўлiнга, танцаў, бiльярда, мастацкай гiмнастыкi i акрабатыкi… Адным словам, спартыўны комплекс павiнен зарабляць грошы, каб максiмальна акупiць сябе. А таму ў палацы будуць праходзiць розныя масавыя мерапрыемствы, якiя павiнны прыцягнуць увагу гледача. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Баранавiчах урачыста адкрыюць Лядовы палац. А потым на лёд выйдзе хакейная каманда прэзiдэнта i хакеiсты брэсцкага «Дынама».
|
|