Без электрычнасці застаўся 231 населены пункт
29.12.2009 11:28
—
Новости Общества
|
Над аднаўленнем электразабеспячэння населеных пунктаў Беларусі працуюць дзесяткі аварыйных брыгад энергетыкаў. Паводле звестак вытворчага аб’яднання «Белэнерга», на 7 раніцы 29 снежня адключэнне электрычнасці адбылося ў 231 населеным пункце Беларусі і на 59 фермах. Найбольш пацярпелі Брэсцкая, Гомельская і Магілёўская вобласці. Асноўнай прычынай перабояў з электразабеспячэннем сталі пашкоджанні ліній электраперадачы напружаннем 10 кВ ў выніку моцных снегападаў. «Электразабеспячэнне населеных пунктаў будзе адноўлена ў сціслыя тэрміны», — падкрэслілі ў аб’яднанні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш пацярпелі Брэсцкая, Гомельская і Магілёўская вобласці.
|
|