Захаваць твар i выканаць свой абавязак перад дзецьмi
30.12.2009
—
Новости Общества
|
Кансультацыя натарыуса Такую магчымасць бацькам дае iнстытут Пагаднення аб выплаце алiментаў Ён быў уведзены Законам Рэспублiкi Беларусь ад 10 лiстапада 2008 года "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях спагнання алiментаў на дзяцей", дзейнiчае на практыцы фактычна некалькi месяцаў. У чым адрозненне гэтага iнстытута ад iншых, што ўжо iснавалi раней? Вядома, што абавязацельствы па выплаце алiментаў маглi быць вызначанымi ў добраахвотным парадку i Шлюбным дагаворам, i Пагадненнем аб дзецях. На думку намеснiка загадчыка першай Мiнскай гарадской натарыяльнай канторай Галiны ІВАННIКАВАЙ, Пагадненне аб выплаце алiментаў скiраванае на забеспячэнне найбольш зручнай рэалiзацыi правоў i выкананне абавязкаў бацькамi. Iншымi словамi, гэты iнстытут дае магчымасць колiшнiм мужу i жонцы "захаваць свой твар", вырашыць праблему мiрным шляхам. Што ў вынiку павiнна паспрыяць iнтарэсам найперш няпоўнагадовых i непрацаздольных поўнагадовых дзяцей, якiя маюць патрэбу ў дапамозе. Бацькi скасавалi шлюб, але не чалавечыя ўзаемаадносiны, за якiмi часта сочаць iх агульныя нашчадкi... Калi пагадненне не можа быць заключана — Адразу заўважу, што Пагадненне заключаецца ў пiсьмовай форме i падлягае абавязковаму натарыяльнаму засведчанню, — тлумачыць Галiна Мiхайлаўна. — У адпаведнасцi з артыкулам 103-1 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям'i, Пагадненне аб выплаце алiментаў заключаецца памiж адным з бацькоў, што абавязаны выплачваць алiменты, i асобай, якая атрымлiвае алiменты. Пры недзеяздольнасцi аднаго з бацькоў, якi абавязаны выплачваць алiменты, i (цi) асобы, што атрымлiвае iх, Пагадненне ад iх iмя заключаецца iх законнымi прадстаўнiкамi. Асобы, якiя не маюць грамадзянскай дзеяздольнасцi ў поўным аб'ёме, заключаюць Пагадненне аб выплаце алiментаў са згоды iх законных прадстаўнiкоў, а пры iх адсутнасцi — са згоды органа апекi i папячыцельства. У Пагадненнi можна вызначыць парадак, форму, спосаб i ўмовы прадастаўлення ўтрымання дзецям, памер сродкаў на ўтрыманне дзяцей (алiментаў). Трэба ведаць, што Пагадненне аб выплаце алiментаў не можа быць заключана, калi алiменты выплачваюцца ў адпаведнасцi з заключанымi ў вызначаным заканадаўствам парадку Шлюбным дагаворам цi Пагадненнем аб дзецях, а таксама вынесенымi судовымi пастановамi, у якiх вырашаны пытаннi выплаты алiментаў. Хоць, як паказвае натарыяльная практыка, звароты грамадзян у названых выпадках не з'яўляюцца рэдкiмi. Памер алiментаў вольны, але... Бакi вольныя ў вызначэннi памеру алiментаў, што выплачваюцца па пагадненнi памiж iмi. — Аднак пры вызначэннi памеру алiментаў бакам трэба строга захоўваць патрабаваннi Кодэкса аб шлюбе i сям'i, — падкрэслiвае Галiна Iваннiкава. — Так, у адпаведнасцi з артыкулам 103-5 Кодэкса, памер алiментаў на ўтрыманне няпоўнагадовых дзяцей не можа быць нiжэйшы за памер алiментаў, якiя яны маглi б атрымаць пры спагнаннi алiментаў у судовым парадку, гэта значыць, штомесяц у памеры: на адно дзiця — 25 працэнтаў, на дваiх — 33 працэнты, на траiх i больш дзяцей — 50 працэнтаў заробку i (цi) iншага даходу бацькоў у месяц. Пры гэтым для працаздольных бацькоў мiнiмальны памер алiментаў у месяц павiнен складаць не меней за 50 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва на адно дзiця, 75 працэнтаў — на дваiх, 100 працэнтаў — на траiх i больш дзяцей. Пры вызначэннi ў Пагадненнi памеру алiментаў нiжэйшага за той, якi мог бы быць вызначаным пры спагнаннi алiментаў у судовым парадку, такое Пагадненне можа быць прызнаным несапраўдным у судовым парадку. Разам з тым, бакi пагаднення могуць вызначыць больш высокi памер алiментаў, чым устаноўлены законам. Спосаб i парадак выплаты — на выбар Закон дае бакам выбар спосабаў i парадку выплаты алiментаў. Артыкулам 103-6 Кодэкса вызначаны наступныя спосабы iх выплаты. Па-першае, у працэнтных адносiнах да заробку i (цi) iншаму даходу аднаго з бацькоў, што абавязаны выплачваць алiменты. Па-другое, у цвёрдай грашовай суме, якая выплачваецца перыядычна. Па-трэцяе, у цвёрдай грашовай суме, якая выплачваецца адначасова. Нарэшце, шляхам перадачы маёмасцi ва ўласнасць дзiцяцi. — У Пагадненнi аб выплаце алiментаў можа быць прадугледжана спалучэнне розных спосабаў выплаты алiментаў. Хоць натарыяльная практыка па засведчаннi такiх Пагадненняў пакуль не шматлiкая, але ўсё ж можна гаварыць пра тое, што цяпер найбольш распаўсюджаны спосаб выплаты алiментаў — у цвёрдай грашовай суме, якая выплачваецца перыядычна, — тлумачыць далей Галiна Мiхайлаўна. Парадак выплаты алiментаў таксама можа быць розным. Напрыклад, атрымальнiк алiментаў можа атрымлiваць iх наяўнымi, якiя яму перадае плацельшчык, паштовым пераводам, шляхам пералiчэння на разлiковы рахунак у банку i г.д. Калi ж бакi дамовiлiся пра выплату алiментаў у цвёрдай грашовай суме, якая выплачваецца перыядычна, дык перыядычнасць плацяжоў вызначаецца на iх погляд — з улiкам абставiнаў маёмаснага i асабiстага характару. Калi алiменты выплачваюцца шляхам перадачы ва ўласнасць дзiцяцi маёмасцi, дык у гэтым выпадку маецца мноства магчымых варыянтаў. — Закон не абмяжоўвае бакi ў выбары такой маёмасцi, — працягвае суразмоўца. — Гэта можа быць не толькi нерухомая маёмасць, але i, напрыклад, прадукты харчавання, адзенне, абутак i iншае. Разам з тым, пры заключэннi Пагаднення аб выплаце алiментаў на няпоўнагадовых дзяцей шляхам перадачы iм ва ўласнасць маёмасцi, бакi павiнны ўлiчваць iнтарэсы дзiцяцi, яго штодзённыя патрэбы. Трэба дадаць, што з мэтай абароны алiментных плацяжоў ад iнфляцыi, Закон прадугледжвае iндэксацыю памеру алiментаў, якiя выплачваюцца ў цвёрдай грашовай суме, па Пагадненнi аб выплаце алiментаў. Бакi, якiя заключаюць яго, маюць права самастойна вызначаць меры адказнасцi, што выкарыстоўваюцца ў выпадку неналежнага выканання Пагаднення. Напрыклад, бакi пагаднення па ўзаемнай згодзе могуць вызначыць памер няўстойкi за пратэрмiноўку выплаты алiментаў. Змяненнi магчымыя. Па ўзгадненнi бакоў — Пагадненне аб выплаце алiментаў у любы час па пагадненнi бакоў можа быць зменена або скасавана. Аднабаковая адмова ад выканання пагаднення цi аднабаковае змяненне яго ўмоў не дапускаецца. Змяненне цi скасаванне адбываюцца ў той жа форме, што i само пагадненне аб выплаце алiментаў, г. зн. яно павiнна быць засведчана натарыяльна. Пры недасягненнi пагаднення аб змяненнi цi скасаваннi Пагаднення аб выплаце алiментаў у добраахвотным парадку зацiкаўлены бок мае права звярнуцца ў суд з iскам адносна змянення цi скасавання пагаднення ў судовым парадку, — працягвае Галiна Iваннiкава. Пагадненнi аб выплаце алiментаў, як правiла, заключаюцца на тэрмiн да паўналецця дзiцяцi. Аднак гэта не значыць, што ён не можа быць меншым. Калi тэрмiн дзеяння пагаднення заканчваецца, а права на алiменты захоўваецца, дык бакi могуць унесцi змяненнi ў пункт пагаднення пра тэрмiны, а пры адсутнасцi згоды на гэта плацельшчыка — спаганяць алiменты ў судовым парадку. Калi тэрмiн пагаднення не вызначаны, дык яно будзе дзейнiчаць да моманту спынення ў плацельшчыка алiментаў абавязку iх выплачваць. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую магчымасць бацькам дае iнстытут Пагаднення аб выплаце алiментаў Ён быў уведзены Законам Рэспублiкi Беларусь ад 10 лiстапада 2008 года "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях спагнання алiментаў на дзяцей", дзейнiчае на практыцы фактычна некалькi месяцаў. У чым адрозненне гэтага iнстытута ад iншых, што ўжо iснавалi раней?
|
|