Лукашэнка: Давайце навучым усіх размаўляць на нашай роднай, сакавітай мове
30.12.2009 12:38
—
Новости Общества
|
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка дае 30 снежня прэс‑канферэнцыю ў Нацыянальнай бібліятэкі з нагоды вынікаў 2009 года. На мерапрыемства запрошаныя як прадстаўнікі агульнанацыянальных СМІ, так і раённых, як дзяржаўнай прэсы, так і недзяржаўнай. Усяго ўдзельнічае амаль 200 журналістаў. Пра недзяржаўную прэсу Лукашэнка сказаў, што «вы можаце ў прамым эфіры прадэманстраваць сябе. Задаць пытанні не толькі, якія хвалююць сябе, але і людзей і грамадства». Першае пытанне задае Юры Пракопаў з БТ. Пытаецца пра дэвальвацыю, ці будзе яна ў наступным годзе? «Зніжэнне курсу рубля ў 2009 годзе было абумоўлена аб’ектыўнымі прычынамі, і не ў нас гэтая прычына. Мы нават спазніліся з дэвальвацыяй — гэта трэба было зрабіць у канцы 2008 году. Мы маглі б і не дэвальваваць сваю валюту, але тады б не гаварылі пра 5‑мільярдны даляравы запас. Міжнародныя фінансавыя арганізацыі нам таксама гэта прапаноўвалі, але ніколі не дыктавалі. Калі мы ішлі па рэкамендацыях партнёраў у Расіі, Кітаі, ЕС, ЗША, то ці была бязвыхадная сітуацыя, ці нам тое трэба было. Па дэвальвацыі і свінячаму грыпу я, дарэчы, ніколі нічога не гаварыў. Задача Пракаповічу была адна: задаволіць попыт людзей на валюту. Нават калі б апошнія грошы засталіся — аддалі б у абменнікі. Дэвальвацыя — гэта вымушаная мера. Нават багатая Расія яшчэ мацней дэвальвавала сваю валюта, бо гэта звязана з экспартам тавараў. Гэта непрыемныя рэчы, і перш за ўсё для прэзідэнта. Мы гэта зрабілі, каб не загнаць сябе ў кут. Мне за мяжой казалі, што ў Беларусі зрабілі ўсё, каб не адчуць гэты крызіс». *** Другое пытанне задаў Алесь Ліпай з БелаПАН. Ён задаў пытанне адносна заняпаду беларускай мовы і магчымасці вырашыць гэту праблему. «Пытанні моўныя ў краіне раз і назаўсёды вырашаныя. Прынамсі, пакуль я прэзідэнт. Мы гэтае пытанне адназначна вырашылі на рэферэндуме. Хочаце размаўляць па‑беларуску — размаўляйце. Вам ніхто не замінае (сказаў па‑беларуску). Мова — тая сфера, якая не церпіць гвалту. Гэта тонкая матэрыя — мова, вера. Калі паступаюць студэнты ў ВНУ, то кожны год значны прырост ахвотнікаў здаваць экзамены па беларускай мове. І найперш у вядучых ВНУ. Нават сярод гарадскіх, дзе па аб’ектыўных прычынах менш размаўляюць па‑беларуску. Цяпер падаўляльная большасць абітурыентаў хоча здаваць экзамены па беларускай мове. Пры перапісе ў мяне нечакана запыталіся пра мовы. І я нечакана адказаў. Мяне радуе, што мой малыш у машыне слухае песні на беларускай мове — Навуменка, «Сябры». Яго беларускай мове яшчэ ніхто не вучыў. Я яму вучыць не забараняю, але рэкамендую. Толькі ідыёт у Беларусі можа адмовіцца ад расійскай мовы. У нас няма тэрмінаў па фізіцы, хіміі на беларускай мове. А ты што ёсць сорамна гаварыць. У рускай мове, не расейскай, як некаторыя называюць, наша душа. Мы вельмі шмат у яго ўклалі. Прабачце, што так жорстка адказваў на гэтае пытанне. Я бачу ў вашых вочах, што вы сапраўды любіце беларускую мову. Але трэба пра гэта менш гаварыць. Давайце ціха і спакойна навучым усіх размаўляць на нашай роднай, сакавітай мове». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Беларусі дае 30 снежня прэс‑канферэнцыю ў Нацыянальнай бібліятэкі з нагоды вынікаў 2009 года.
|
|