Здымкі года-2009 (частка 1). 21.by

Здымкі года-2009 (частка 1)

31.12.2009 16:21 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падзеі года ў фатаграфіях НН.


Студзень. Шокавая 20-працэнтавая дэвальвацыя рубля выклікала ажыятажны попыт на тавары. Photo.bymedia.net.


У год лібералізацыі палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка з’явіўся перад камерамі СМІ толькі раз: на Вадохрышча. Фота Юліі Дарашкевіч.


Каму больш балюча? Люты, Гродна. Фота Prosto-free.livejournal.com.


Партыю Беларуская хрысціянская дэмакратыя ўлады так і не зарэгістравалі. Люты — Павал Севярынец у часе ўстаноўчага з’езда партыі. Фота Юліі Дарашкевіч.


Люты. Працэс пайшоў. Высокі прадстаўнік Еўрасаюза Хаўер Салана ўпершыню наведаў Мінск. Год адзначыўся інтэнсіфікацыяй кантактаў між Беларуссю і ЕС. Фота Юліі Дарашкевіч.


Сёлета ў войска былі прызваныя Франак Вячорка, Іван Шыла (на фота), Зміцер Хведарук і іншыя маладыя палітыкі. Лукашэнкаўцы спадзяваліся іх лакалізаваць, зменшыць іхнюю актыўнасць, а не выйшла. У войску кожны з хлопцаў не проста спрабаваў выжыць, але і змагаўся за правы саслужбоўцаў. І Мінабароны раз за разам ішло на саступкі. Ніхто з палітпрызыўнікоў не зламаўся, кожны адстаяў права карыстацца ў войску беларускай мовай. Фота Юліі Дарашкевіч.


Літоўская пракуратура звінаваціла ксяндза з Мосара (Глыбоцкі раён) Юозаса Бульку ў саўдзеле ў забойстве літоўскіх партызанаў пасля вайны. Фота Юліі Дарашкевіч.


Belarus Freedom — «Ляпісы» наважыліся выканаць гэтую песню ў Менску. Фота Салідарнасць.


Дзень Волі. Беларусы Варшавы шыюць бел-чырвона-белыя сцягі перад святочным шэсцем.


Красавік. Невядомыя стрэлілі з гранатамёта ў помнік Леніну ў Пецярбургу (Расія).


Аляксандр Мілінкевіч і Зянон Пазняк за адным сталом «Усходняга партнёрства». Прага. Фота радыё «Свабода».


Беларусь прыме Чэмпіянат свету па хакеі. На фота: Заўзятары ў часе матчу Беларусь—Расія перад экранам каля Палаца спорту. Фота Юліі Дарашкевіч.


Май. Нарвежскі беларус Аляксандр Рыбак трыумфальна перамог на «Еўрабачанні» з песняй «Казка». І заадно прымусіў задумацца: што значыць быць беларусам цяпер? Сам Аляксандр Рыбак падобны да мамы, а вось ягоны тата – выліты ППРБ.


Коля Лукашэнка быў у цэнтры ўвагі СМІ. Чэрвень — вокладка часопіса «Magazyn Polski».


Тэнісістка Вікторыя Азаранка стала новым сімвалам поспеху. Чэрвень — яна знялася для мужчынскага часопіса FHM. Французскага.


Ямайскі бягун Усэйн Болт на чэмпіянаце свету ў Берліне выйграў стометроўку з фантастычным вынікам — 9,58 секунды! Трыумф чалавечага цела.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі года ў фатаграфіях НН.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика