Здымкі года-2009 (частка 2). 21.by

Здымкі года-2009 (частка 2)

31.12.2009 16:21 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падзеі года ў фатаграфіях НН.


Ліпень. Патоп на Нямізе. Фота Алеся Кудрыцкага.


Першы год прэзідэнцтва Абамы не прынёс цудаў, але прынамсі вывеў сусветную гаспадарку з крызісу. На фота: на саміце найбольшых краін свету з прэзідэнтам Сарказі і...


Верасень. Лукашэнка наведаў краіну ЕС: Літву. Карыстаючыся свабодным доступам да цела, рэпарцёры незалежных СМІ зафіксавалі ягоны гадзіннік. Высветлілася, што ён каштуе 16 тыс. даляраў. Фота Юліі Дарашкевіч.


Выглядаў Лукашэнка стомленым і смутным... Фота Антона Матолькі.


Верасень. У Польшчы на авіяшоу разбіўся беларускі самалёт Су-27. Лётчыкі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч не катапультаваліся, каб адляцець далей ад людзей. Прычыны катастрофы вядомыя, але не афішуюцца.


Верасень. Партыю БНФ узначаліў 33-гадовы Аляксей Янукевіч. Фота Юліі Дарашкевіч.


Лістапад. Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў даў інтэрв’ю беларускім журналістам. Упершыню былі запрошаны таксама рэдактары незалежных СМІ. Фота прэс-службы прэзідэнта Мядзведзева.


Снежань. Экс-міністр Навумаў уцякае ў Маскву. Перад Навумавым на працу ў Расію перабраліся некаторыя асобы, што мелі справу з дакументамі па справах аб палітычных выкраданнях, у тым ліку былы старшыня КДБ Мацкевіч, які арыштоўваў падазраванага палкоўніка Паўлічэнку. Фота «Прессбол».


Аўтуховіча сёлета не сфатаграфаваў ніхто. Бізнэсовец з Ваўкавыску застаецца за кратамі па падазрэнні ў арганізацыі антылукашэнкаўскай партызанкі.Photo.bymedia.net.


Лістапад. Беларусь пацярпела ад эпідэміі дзіўнага грыпу, які суправаджаўся ўсплёскам пнеўманій. Фота Юліі Дарашкевіч.


Часам і сабаку такое жыццё абрыдне. Фота Юліі Дарашкевіч.


Тацяна Шапуцька заплаціла за свае перакананні магчымасцю вучыцца ў Беларусі. Гэтую беларускамоўную выдатніцу выключылі з БДУ за ўдзел у Форуме Ўсходняга Партнёрства ў якасці дэлегаткі ад Маладога Фронту. Фота радыё «Свабода».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі года ў фатаграфіях НН.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика