Альтэрнатыўная служба адклалі яшчэ на год
06.01.2010 16:04
—
Новости Общества
|
У Беларусі прыняты план падрыхтоўкі законапраектаў на бліжэйшы год. У ім 42 праекта законаў. У краіне павінны з’явіцца 12 новых законаў. Сярод іх законы «Аб дзяржаўных закупках тавараў», «Аб некамерцыйных арганізацыях», «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў» і іншыя. Апроч таго, рыхтуецца новая рэдакцыя Інвестыцыйнага і Жыллёвага кодэксаў, законаў «Аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыі правоў грамадзян пры яе аказанні», «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці» і іншых. Разам з тым ствараць законапраект, які б рэгламентаваў альтэрнатыўную грамадзянскую службу, у гэтым годзе не плануецца. Права, якое замацавана ў Канстытуцыі Беларусі, усё яшчэ не знаходзіць свайго ўвасаблення ў канкрэтным законе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Законапраект, які б стварыў альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў войску, не ўнесены ў спіс праектаў на 2010 год
|
|