Крымінальная справа ў дачыненні да кінарэжысёра Туровіча накіравана ў суд
11.01.2010 10:59
—
Новости Общества
|
Крымінальная справа ў дачыненні да кінарэжысёра Аляксея Туровіча накіравана для разгляду ў суд Фрунзенскага раёна Мінска. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашаў. Расследаванне праводзіла пракуратура Фрунзенскага раёна. Туровічу выстаўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга), арт. 168 (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў) і ч. 1 арт. 169 (распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая заведама не дасягнула 16 гадоў) Крымінальнага кодэкса. Па справе, распачатай у дачыненні да Туровіча 4 лістапада 2009 года, у якасці пацярпелых праходзяць шэсць хлопчыкаў. Устаноўлена, што распусныя дзеянні ў дачыненні да іх абвінавачаны ўчыняў з лютага 2007 года па красавік 2009 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа ў дачыненні да кінарэжысёра Аляксея Туровіча накіравана для разгляду ў суд Фрунзенскага раёна Мінска.Пра гэта паведаміў старшы памочнік...
|
|