Генпракуратура вывучае справу Цыгана. 21.by

Генпракуратура вывучае справу Цыгана

11.01.2010 15:47 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўнае ўпраўленне папярэдняга расследавання МУС Беларусі завяршыла следства па справе былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана. Цяпер матэрыялы вывучаюцца ў Генеральнай пракуратуры.

Пасля гэтага крымінальная справа будзе накіравана ў суд, паведамілі ў галоўным наглядным ведамстве краіны.

Нагадаем, Міхаіла Цыгана затрымалі 6 жніўня 2009 года. Чыноўніку было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча) і ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае службовае становішча).

Крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка раённай адміністрацыі па матэрыялах МУС Беларусі распачаў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнае ўпраўленне папярэдняга расследавання МУС Беларусі завяршыла следства па справе былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика