Украіна пракінула Ярмошыну
11.01.2010 15:47
—
Новости Общества
|
Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі не паедуць назіральнікамі на прэзідэнцкія выбары ва Ўкраіну, паведаміў сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік. Паводле яго словаў, украінскі ЦВК не запрасіў калегаў з Беларусі. За выбарамі прэзідэнта Ўкраіны будуць назіраць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія паедуць у складзе дэлегацыі назіральнікаў ад СНД. Для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіну паедзе таксама група назіральнікаў ад беларускіх праваабаронцаў у складзе 50 чалавек. Ладзіць групу назіральнікаў і ЕГУ, ад якога паедзе каля 20 чалавек. Прэзідэнцкія выбары ва Украіне пройдуць 17 студзеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіеў не запрасіў на прэзідэнцкія выбары назіральнікаў з ЦВК Беларусі |
|