Заснежаныя дарогi
12.01.2010
—
Новости Общества
|
Зiма засыпае снегам. Не паспеюць дарожныя службы пачысцiць дарогi пасля снегападу, як iх тут жа перамятае мяцелiца. Як змагаюцца з такiмi ўмовамi надвор'я i жыцця ў Магiлёўскай вобласцi — паведамленнi з месцаў. Леанiд Шкрадзюк, намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама: — Нягледзячы на стыхiю, зрываў у працы аўтамабiльных маршрутаў i аўталавак не было. Не было i праблем са своечасовым вывазам малака. Дарожнiкi працуюць круглыя суткi, ДАI кантралюе сiтуацыю. Дарожныя службы чысцяць перададзеную iм сетку рэспублiканскiх i мясцовых дарог. На вулiцы i праезды, якiя яшчэ застаюцца пад наглядам сельсаветаў, выязджае тэхнiка сельскiх гаспадарак. Для яе выдзяляецца з рэзервовага фонду палiва. Безумоўна, умовы надвор'я складаныя: толькi пачысцiлi дарогу, а ўжо праз паўгадзiны на ёй перакiданне снегу. Гавораць, што ў Еўропе скончылiся запасы сумесi солi i пяску для апрацоўкi дарог. Але ў нас запасаў хапае, ды i снежныя зiмы нас не вельмi пужаюць. Не ўдаецца пачысцiць адразу i ўсё, але працуем. Алег Салавей, старшыня Эсьмонскага сельскага Савета Бялынiцкага раёна: — За нашымi вёскамi замацавалi арганiзацыi, якiя дапамагаюць у расчыстцы снегу. Праўда, цяпер такая навала: толькi ўчора пачысцiлi — а сёння пачынай працу нанова. Здараецца, што людзi i скардзяцца на занесеныя снегам дарогi — не без гэтага. Але мы iмкнёмся тут жа рэагаваць, хутчэй чысцiць. Хацелася б, вядома, каб у двары сельсавета свой трактар стаяў ды адразу выязджаў на дарогi пры першых прыкметах снегападу, але i цяпер нядрэнна арганiзавана праца. Узаемаразуменне з кiраўнiцтвам сельскiх гаспадарак i прадпрыемстваў у нас ёсць. Ва ўсякiм разе, усе аўталаўкi даехалi да месца, а ў крамах прадаюць свежыя прадукты i хлеб. Леанiд Умецкi, сакратар Александрыйскага сельскага Савета Шклоўскага раёна: — Дарогi ў нас прыбiраюць нармальна. За тры вялiкiя паселiшчы — Александрыю, Межнiк i Слабодку — у нас адказвае камунальная гаспадарка. Астатнiя вёскi чысцяць ад снегу трактары ААТ "Александрыйскае". Працавалi i ў святы. Сёння таксама распрацавалi ў Савеце для iх маршрут. Калi жыхары вёсак звяртаюцца з просьбамi — адразу iмкнёмся выканаць, таму што разумеем, як хутка заносiць дарогi мяцелiца. Цэнтральныя дарогi навокал Александрыi ўвогуле ў поўным парадку. Так што, думаю, калi хто ў гэтыя днi завiтае ў наш край, праедзе ўсюды. Таццяна Кананчук, старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў: — Пасля моцнага снегападу ў выхадныя ў першы дзень працоўнага тыдня завяршалi чыстку вулiц Слаўгарада i аграгарадкоў. Вядома ж, iмгненна ўсё ахапiць немагчыма, нягледзячы на дапамогу сельскiх гаспадарак. Мы тлумачым жыхарам вёсак, што тэхнiка прыйдзе, i яны нас разумеюць. У любым выпадку, транзiтны рух з аднаго населенага пункта ў iншы — без праблем. Больш клопату патрабуюць вулiцы i мясцовыя праезды. Мяркуем, што канчаткова ўборка снегу завершыцца ў аўторак. Праўда, сiноптыкi зноў прагназуюць лiўневы снег, а таму перавесцi дух, вiдаць, не давядзецца. Лес, прырода абапал дарог — усё гэта вельмi прыгожа, але хочацца ўжо, каб снегапады хоць бы ненадоўга перапынiлiся. Тамара Аксёнава, намеснiк старшынi Круглянскага райвыканкама: — У нас скаргаў на дарогi не было. Снегу накiдала, але яшчэ ў выхадныя днi паднялi ўсю тэхнiку i працавалi. Сiтуацыю трымаем пад кантролем. У панядзелак на планёрцы ў райвыканкаме кожная служба дакладала, цi ёсць праблемы ў сувязi са снегападамi. Аднак з аўталаўкамi праблем не было, i "хуткiя дапамогi" праехалi куды трэба. У райцэнтры сёння можна вольна праехаць куды хочаш, прыбiраем ад снегу i аддаленыя вёскi. Кiраўнiкi папярэджаныя: транспартныя шляхi патрабуюць цяпер павышанай увагi. Так што будзем чысцiць! Запiсала Iлона Iванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiма засыпае снегам. Не паспеюць дарожныя службы пачысцiць дарогi пасля снегападу, як iх тут жа перамятае мяцелiца. Як змагаюцца з такiмi ўмовамi надвор'я i жыцця ў Магiлёўскай вобласцi — паведамленнi з месцаў.
|
|