Домрачава зноў пераблытала мiшэнi
12.01.2010
—
Новости Общества
|
На гэты раз непрыемнасць з самай вядомай беларускай бiятланiсткай адбылася на этапе Кубка свету ў нямецкiм Аберхофе. На трэцi агнявы рубеж Дар'я Домрачава прышла ў статусе лiдара — яна апярэдзiла найблiжэйшую пераследнiцу на 18 секундаў. Але замест таго, каб страляць па першай устаноўцы, Дар'я пачала смалiць па суседняй. Толькi пасля трох стрэлаў яна заўважыла памылку. Чацвёрты раз яна стрэлiла па сваёй мiшэнi i патрапiла, пяты стрэл быў недакладным. У вынiку бiятланiстка атрымала чатыры штрафныя кругi i стала толькi дзявятай. Алена КРАВЕ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэты раз непрыемнасць з самай вядомай беларускай бiятланiсткай адбылася на этапе Кубка свету ў нямецкiм Аберхофе. На трэцi агнявы рубеж Дар'я Домрачава прышла ў статусе лiдара — яна апярэдзiла найблiжэйшую пераследнiцу на 18 секундаў. Але замест таго, каб страляць па першай устаноўцы,
|
|