Напад на касiра
12.01.2010
—
Новости Общества
|
Касiр-аператар з залы гульнявых аматараў клуба "Срэбны шар" звярнулася ў Кобрынскi РАУС з заявай. Невядомы ў шапачцы з прарэзамi для вачэй напаў на яе падчас працы i, пагражаючы нажом, забраў грошы — 1 700 000 рублёў. У нападзе падазраецца 32-гадовы жыхар п. Фруктовы, якi ўжо быў асуджаны за разбой i замах на забойства. Падазронага затрымалi. "Жыгулi" пайшлi на абгон...Каля в. Лесiна на аўтамагiстралi Брэст—Мiнск (Баранавiцкi раён) здарылася аўтааварыя. Мiнчанiн на "Жыгулях" паспрабаваў абагнаць грузавiк, але не здолеў гэтага зрабiць. Машыну выкiнула спачатку на заснежаны газон, якi падзяляе трасу, а затым на сустрэчную паласу руху. "Жыгулi" сутыкнулiся з мiкрааўтобусам "Форд-Транзiт", i апошнi апынуўся ў кювеце. Вадзiцель мiкрааўтобуса загiнуў на месцы, а пасажыры былi дастаўленыя ў бальнiцу. Сымон Свiстуновiч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Касiр-аператар з залы гульнявых аматараў клуба "Срэбны шар" звярнулася ў Кобрынскi РАУС з заявай. Невядомы ў шапачцы з прарэзамi для вачэй напаў на яе падчас працы i, пагражаючы нажом, забраў грошы — 1 700 000 рублёў. У нападзе падазраецца 32-гадовы жыхар п. Фруктовы, якi ўжо быў асуджаны за разбой i замах на забойства. Падазронага затрымалi.
|
|