Сігнальны ліхтар запалены
21.01.2010 15:50
—
Новости Общества
|
22 студзеня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей правядзе перамовы з сябрамі Грамадска‑кансультацыйнай рады, створанай пры Адміністрацыі. 12 лістапада Макей абвясціў аб прыпыненні дзейнасці рады на няпэўны час. Гэта рашэнне было матывавана тым, што некаторыя сябры ўтварэння называлі Раду «бутафорскай і дэкларатыўнай структурай». У свой час Грамадска‑кансультацыйная рада была створаная, як пляцоўка для перамоваў паміж уладай і грамадзянскай супольнасцю. У склад Рады ўвайшлі старшыня ТБМ Алег Трусаў, старшыня БХК Алег Гулак, былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, рэдактар БДГ Пятро Марцаў, эканаміст Леанід Заіка і іншыя. Чаму кансультацыі па аднаўленні Рады будуць праходзіць цяпер. «Мне хацелася б верыць, што гэта сведчыць пра тое, што працэс лібералізацыі ў нашай краіне не скончаны», — кажа А.Гулак. А ці паўплываў на гэта нафтавы канфлікт з Расіяй. «Знешнія фактары ў гэтым адыгрываюць далёка не апошнюю ролю», — дадае праваабаронца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 студзеня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей правядзе перамовы з сябрамі Грамадска‑кансультацыйнай рады.
|
|